Менскае ваяводзтва: розьніца паміж вэрсіямі
д стыль |
д афармленьне |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
|Назва пасады кіраўніка2 = Кашталяны |
|Назва пасады кіраўніка2 = Кашталяны |
||
|АфіцыйныяМовы = |
|АфіцыйныяМовы = |
||
|АфіцыйныяМовы = |
|||
|Насельніцтва = гл. [[Менскае ваяводзтва#Дэмаграфія|Дэмаграфія]] |
|Насельніцтва = гл. [[Менскае ваяводзтва#Дэмаграфія|Дэмаграфія]] |
||
|Год перапісу = |
|Год перапісу = |
||
Радок 47: | Радок 46: | ||
|Дадаткі = |
|Дадаткі = |
||
|Колер фону парамэтраў = {{Колер|ВКЛ}} |
|Колер фону парамэтраў = {{Колер|ВКЛ}} |
||
|Колер фону герб-сьцяг = |
|Колер фону герб-сьцяг = |
||
}} |
}} |
||
'''Ме́нскае ваяво́дзтва'''{{заўвага|{{мова-be-old|Воеводство Менское|скарочана}}; {{мова-la|Palatinatus Minscensis|скарочана}}, {{мова-pl|Województwo mińskie|скарочана}}}} — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Плошча каля 55,5 тыс. км² (найбольшае ваяводзтва ў краіне). Сталіца — [[места]] [[Менск]]. Найбольшыя месты: [[Бабруйск]], [[Мазыр]] і [[Рэчыца]]. |
'''Ме́нскае ваяво́дзтва'''{{заўвага|{{мова-be-old|Воеводство Менское|скарочана}}; {{мова-la|Palatinatus Minscensis|скарочана}}, {{мова-pl|Województwo mińskie|скарочана}}}} — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Плошча каля 55,5 тыс. км² (найбольшае ваяводзтва ў краіне). Сталіца — [[места]] [[Менск]]. Найбольшыя месты: [[Бабруйск]], [[Мазыр]] і [[Рэчыца]]. |
||
== Сымболіка == |
== Сымболіка == |
||
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «''у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і з срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай''»<ref>{{Спасылка|аўтар = | |
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «''у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і з срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай''»<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.heraldicum.ru/belarus/vojvod.htm | загаловак = Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском | фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://www.heraldicum.ru HERALDICUM] | дата = 13 кастрычніка 2010 | мова = | камэнтар = }}</ref> (паводле іншых зьвестак, ''«[[Пагоня]] цялістага колеру ў белым полі»''<ref name="sgkp5">[[Аляксандар Ельскі|Jelski A.]] Województwo mińskie // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|5}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_V/339 339].</ref>). |
||
Ваяводзкая [[харугва]] была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай гербу [[Пагоня]] ў белым полі<ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Менскае ваяводства // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 288.</ref><ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Мінскае ваяводства // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} С. 163.</ref><ref>{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 198.</ref>. |
Ваяводзкая [[харугва]] была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай гербу [[Пагоня]] ў белым полі<ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Менскае ваяводства // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 288.</ref><ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Мінскае ваяводства // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} С. 163.</ref><ref>{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 198.</ref>. |
||
Радок 117: | Радок 116: | ||
== Заўвагі == |
== Заўвагі == |
||
{{ |
{{Заўвагі}} |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{ |
{{Крыніцы}} |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
Радок 129: | Радок 128: | ||
{{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага}} |
{{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага}} |
||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Ваяводзтвы Вялікага Княства Літоўскага]] |
|||
[[Катэгорыя:Менскае ваяводзтва| ]] |
[[Катэгорыя:Менскае ваяводзтва| ]] |
||
⚫ |
Вэрсія ад 12:17, 30 сакавіка 2016
Менскае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Менск |
Дата ўтварэньня | 1565 |
Дата скасаваньня | 1793 |
Ваяводы | Ваяводы менскія |
Кашталяны | Кашталяны менскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 55,5 тыс. км² |
Час існаваньня | 1566—1793 |
Месцазнаходжаньне Менскага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ме́нскае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 55,5 тыс. км² (найбольшае ваяводзтва ў краіне). Сталіца — места Менск. Найбольшыя месты: Бабруйск, Мазыр і Рэчыца.
Сымболіка
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і з срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай»[1] (паводле іншых зьвестак, «Пагоня цялістага колеру ў белым полі»[2]).
Ваяводзкая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай гербу Пагоня ў белым полі[3][4][5].
Гісторыя
Утварылася згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) на аснове колішняга Менскае княства. Рэформа таксама ўсталявала межы ваяводзтва і паветаў — Менскага і Рэчыцкага.
У часе складаньня Люблінскай уніі (1569) шляхта Мазырскага павету Кіеўскага ваяводзтва адмовілася ад пераходу пад юрысдыкцыю Каралеўства Польскага. Павет далучыўся да Менскага ваяводзтва[6].
З 1599 у Менску праз рок, па чарзе з Наваградкам, пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі Галоўнага Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага, кожная зь іх працягвалася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку па Трох Каралях.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі значную частку тэрыторыі ваяводзтва. У 1662 Барысаўскае староства перайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1667 у склад Рэчыцкага павету ўвайшло Лоеўска-Любецкае староства (8 тыс. км²)[7]. У Вялікую Паўночную вайну ў 1708 войскі караля Швэцыі Карла XII учынілі значныя разбурэньні на абшарах ваяводзтва, асабліва ў Менскім павеце.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) страціла значную частку Рэчыцкага павету і ўлучыла ў свой склад рэшту Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1775 у зьвязку з акупацыяй усходніх ваяводзтваў Расейскай імпэрыяй, Менскую сэсію Трыбуналу перанесьлі ў Горадню.
20 сьнежня 1793 адбылася ліквідацыя ваяводзтва ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, ягоная тэрыторыя ўвайшла ў склад Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.
Геаграфія
На поўначы межавала з Полацкім і Віцебскім ваяводзтвамі, на захадзе — зь Віленскім і Наваградзкім ваяводзтвамі, на поўдні — зь Берасьцейскім і Кіеўскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Маскоўскай дзяржавай і Амсьціслаўскім ваяводзтвам[2]. Частка мяжы з Наваградзкім ваяводзтвам праходзіла ракою Пціч, да яе ўтоку ў Прыпяць. На захадзе, ўздоўж ракі Славесна, ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам.
Мела форму прастакутніка з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака Бярэзіна, якая ад вытоку да вусьця працякала тэрыторыяй ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы брала свой выток рака Вяльля. Гэтая мясцовасьць ўяўляла шырокія, ня вельмі ўрадлівыя раўніны. Паўднёва-заходняя частка ваяводзтва (Мазырскі павет) ляжала ў Палесьсі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Ваяводзтва падзялялася на тры паветы: Менскі, Мазырскі і Рэчыцкі.
Назва | Цэнтар | Плошча, тыс. км² |
Староствы |
---|---|---|---|
Менскі павет | Менск | 20,8 | Менскае (гродавае) Гайненскае Радашкоўскае Краснасельскае |
Мазырскі павет | Мазыр | 4,7 | Мазырскае (гродавае) Бчыцкае (Пціцкае) |
Рэчыцкі павет | Рэчыца | 30,0 | Рэчыцкае (гродавае) Бабруйскае Гомельскае Лоеўска-Любецкае Прапойскае Рагачоўскае Чачэрскае |
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Менску, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.
Менская, мазырская і і рэчыцкая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал (тры на «рускую» і тры на «літоўскую» кадэнцыю).
Дэмаграфія
У сярэдзіне XVII ст. Менскае ваяводзтва налічвала 35 510 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 248 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 94 тыс. чал.[8]
На 1790 колькасьць насельніцтва складала каля 307 тыс. чал. (шчыльнасьць 422 чал. на 1 квадратную мілю)[9].
Ураднікі
- Асноўныя артыкулы: ваяводы менскія і кашталяны менскія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Менскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна зь Люблінскай уніяй (1569) ваявода менскі паводле значнасьці займаў месца па паморскім і перад інфлянцкім, кашталян — па гданскім і перад інфлянцкім[2].
Па ўвядзеньні ў 1776 року ваяводзкіх мундзіраў, паслы Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Паслы Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.
Заўвагі
Крыніцы
- ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском. HERALDICUM. Праверана 13 кастрычніка 2010 г.
- ^ а б в Jelski A. Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.
- ^ Насевіч В. Менскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288.
- ^ Насевіч В. Мінскае ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 163.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 198.
- ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 39.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Jelski A. Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 482.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9