Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Менскае ваяводзтва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму б не падаваць іншамоўныя адпаведнікі тытульнае назвы не ў заўвагах, а ў самой прэамбуле, як гэта робіцца ва ўсіх праектах? --Jauhienij 16:05, 1 студзеня 2012 (FET)

Кіруюся тым, што ў ЭВКЛ і ЭГБ іншамоўныя назвы не прыводзяцца. Адпаведна, падаваць іх у прэамбуле - штучна завышаць значнасьць гэтых зьвестак. --Казімер Ляхновіч 16:32, 1 студзеня 2012 (FET)
Вызначаць значнасьць зьвестак не ў вашай кампэтэнцыі, а ствараць штучны разьдзел для той інфармацыі, якая пасьлядоўна падаецца ў любым праекце ў прэамбуле, на мой погляд, абсалютна ня варта. --Jauhienij 16:44, 1 студзеня 2012 (FET)
Паводле правілаў вікіпэдыі значнасьць зьвестак вызначаецца на аснове аўтарытэтных крыніцаў, а не іншамоўных праектаў. --Казімер Ляхновіч 17:10, 1 студзеня 2012 (FET)
У даным выпадку вы вызначаеце значнасьць формы падачы зьвестак, а не самой інфармацыі як такой, зьмяняючы традыцыйны яе выклад на больш ускладнены, нязручны, які вымушае чытача гартаць старонку долу і дагары толькі дзеля іншамоўных назваў. --Jauhienij 17:32, 1 студзеня 2012 (FET)
Значнасьць зьвестак вызначае іхную форму падачы. І чаму ж такі выклад нетрадыцыйны? Возьмем найбольш «аўтарытэтны» ангельскі праект: напрыклад, у прэамбуле артыкула en:Trakai таксама даецца менавіта адсылка (дарма, што не ў зноскі, а ў іншую сэкцыю, што дарэчы горай, бо вярнуцца назад можна толькі праз скролінг) або ў артыкуле en:Brest, увогуле, адсылаюць у асобны сьпіс. Вядома, можна зрабіць і ў нас паводле гэтых узораў (калі так прынцыпова), але асабіста я розьніцы ня бачу. --Казімер Ляхновіч 18:03, 1 студзеня 2012 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Менскае ваяводзтва»

Пачаць абмеркаваньне