Перайсьці да зьместу

Бакаларава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бакаларава
лац. Bakałarava
польск. Bakałarzewo
Касьцёл Сьвятога Якуба
Касьцёл Сьвятога Якуба
Герб Бакаларава


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сувальскі
Гміна: Бакаларава
Вышыня: 173 м н. у. м.
Насельніцтва: 872 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 87
Паштовы індэкс: 16-423
Нумарны знак: BSU
Геаграфічныя каардынаты: 54°4′59.9″ пн. ш. 22°37′59.9″ у. д. / 54.083306° пн. ш. 22.633306° у. д. / 54.083306; 22.633306Каардынаты: 54°4′59.9″ пн. ш. 22°37′59.9″ у. д. / 54.083306° пн. ш. 22.633306° у. д. / 54.083306; 22.633306
Бакаларава на мапе Польшчы
Бакаларава
Бакаларава
Бакаларава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bakalarzewo.pl

Бакаларава (польск. Bakałarzewo) — вёска ў Польшчы, на рацэ Распудзе. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 19 км на захад ад Сувалак, за 114 км на поўнач ад Беластоку.

Бакаларава — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), каля граніцы з Прусіяй.

Назва Бакаларава паходзіць ад мянушкі Мікалая Рачковіча «Бакалаўра», аднаго з заснавальнікаў паселішча.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бакаларава на мапе 1655 году

Мястэчка заснавалі ў пачатку XVI ст. пад назвай Даўспруда Бакаралаўская або Бакалараўшчына. Яно ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 2-й палове XVI ст. мястэчка ўжо ўпамінаецца пад назвай Бакаларава.

Да 1558 году Бакаларава атрымала Магдэбурскае права. У 1609 годзе Мікалай Вольскі фундаваў стварэньне касьцельнага алтара (захоўваецца ў касьцёле Сьвятога Якуба).

У 2-й палове XVII ст. Бакаларава перайшло ў валоданьне Хлявінскіх[1], у XVIII ст. — да Цемналонскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бакаларава апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі мястэчка Магдэбурскага права. Да 1880 колькасьць будынкаў дасягнула 103.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бакаларава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бакаларава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

За часамі Другой сусьветнай вайны з 4 верасьня 1939 да 1945 году Бакаларава знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1973 годзе вёска стала цэнтрам сельскай гміны. У 1975—1998 гадох Бакаларава ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.

  • XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 1554 чал.[2]
  • XX стагодзьдзе: 1929 год — 705 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2019 год — 872 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Сьвятога Якуба (1936)
  • Млын (XIX ст.)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, юдэйскія
  1. ^ Naruszewicz T. Miejscowości ziemi bakałarzewskiej. — Bakałarzewo, 2014. S. 20—24.
  2. ^ Chlebowski B. Bakałarzewo // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 84.