9 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
9 чэ́рвеня — 161-ы дзень году (160-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 206 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 19 да н. э. — у Рыме адчынены аквэдук Aqua Virgo
- 68 — самагубства імпэратара рымскага Нэрона
- 721 — перамога франкаў над арабамі пад Тулюзай
- 1534 — Жак Карцье адкрыў раку Сьв. Лаўрэнція
- 1661 — Магілёў атрымаў герб «збройны муж у браме» за самавызваленьне ад 7000 маскоўскай залогі 1 лютага 1661 году
- 1815 — падпісаны завяршальны акт Венскага кангрэсу, які завершыў эпоху Напалеонаўскіх войнаў
- 1832 — папа Рыгор XVI падпісаў энцыкліку Cum primum у якой асудзіў Паўстаньне 1830—1831 гадоў
- 1863 — у Вільні на Лукіскім пляцы расейскія карнікі павесілі Баляслава Калышку, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
- 1884 — пачатак будаўніцтва гмаху Райхстагу ў Бэрліне
- 1919 — утварэньне Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны
- 1920 — у Вільні пачаў выходзіць тыднёвік «Незалежная думка»
- 1929 — у Горадні распачаўся г.зв. «працэс 75-ці» — суд, учынены польскімі ўладамі над дзеячамі беларускага нацыянальнага руху
- 1934 — выйшаў першы мультфільм пра Качанё Дональда «Donald Duck»
- 1935 — у СССР прынялі закон, згодна зь якім уцёкі за мяжу караліся расстрэлам
- 1970 — у Нью-Ёрку невядомыя забілі Ўладзімера Тамашчыка, архіяпіскапа БАПЦ
- 1993 — прэм’ера фільму «Парк Юрскага пэрыяду»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1508 — Прымаж Трубар, славенскі першадрукар, перакладнік Бібліі
- 1595 — Уладыслаў Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1632—1648)
- 1672 — Пётар I, расейскі імпэратар
- 1781 — Джордж Стэфэнсан, ангельскі вынаходнік паравозу, будаўнік першай у сьвеце чыгункі
- 1812 — Ёган Готфрыд Гале, нямецкі астраном, які паводле разьлікаў Урбана Левэр’е адкрыў плянэту Нэптун
- 1833 — Ясапіна Турнаграйская, славенская пісьменьніца, паэтка і кампазытарка.
- 1838 — Фэлікс Адам Ян Влодэк, пружанскі шляхціч, удзельнік паўстаньня 1863—1864
- 1843 — Бэрта фон Зутнэр, аўстрыйская пісьменьніца, дзяячка міжнароднага пацыфісцкага руху, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру (1905)
- 1881 — Іван Луцкевіч, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху
- 1891 — Кол Портэр, амэрыканскі кампазытар
- 1915 — Лес Пол, амэрыканскі гітарыст, наватар у галіне гуказапісу і адзін са стваральнікаў электрагітары
- 1916 — Робэрт Стрэйндж Макнамара, міністар абароны ЗША ў 1961—1968 гадах, ідэоляг вайны ў Віетнаме
- 1931 — Валянцін Капцюг, расейскі навуковец у галіне арганічнай хіміі, беларус паводле паходжаньня
- 1941 — Джон Лорд, брытанскі рок-кампазытар, заснавальнік Deep Purple
- 1949 — Віктар Дарашкевіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстоляг, перакладчык-лацініст, культуроляг
- 1952 — Павал Грушаўскі, славацкі палітык, сьпікер Народнай рады Славаччыны (2002—2006)
- 1952 — Дон Рычы, аўстраліец, які афіцыйна выратаваў ад суіцыду 160 чалавек, узнагароджаны мэдалём Ордэна Аўстраліі
- 1954 — Яўген Бяласін, беларускі германіст, перакладчык, журналіст
- 1958 — Алесь Камоцкі, беларускі паэт, выканаўца ўласных песень
- 1959 — Бэня Ганц, ізраільскі вайсковец, грамадзкі й дзяржаўны дзяяч, пасол Кнэсэту
- 1961 — Майкл Джэй Фокс, канадзкі актор, прадусар, актывіст і актор голасу за кадрам
- 1963 — Джоні Дэп, амэрыканскі актор
- 1964 — Ігар Грышчук, беларускі баскетбаліст, трэнэр па баскетболе
- 1965 — Шчэпан Садурскі, польскі сатырык, карыкатурыст, журналіст, старшыня Партыі Добрага Гумару
- 1971 — Уладзімер Журавель, беларускі футбаліст, трэнэр
- 1977 — Прэдраг Стаякавіч, сэрбскі баскетбаліст
- 1978 — Міраслаў Клёзэ, нямецкі футбаліст
- 1978 — Мэт’ю Бэламі, брытанскі музыка, фронтмэн гурта Muse
- 1978 — DJ Wich (сапраўднае імя — Томаш Пэхлак), чэскі дыджэй і музычны прадусар
- 1980 — Марцін Васілеўскі, польскі футбаліст
- 1981 — Наталі Портман, амэрыканская акторка габрэйскага паходжаньня
- 1983 — Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэ, гішпанскі футбаліст
- 1984 — Ондржэй Моравэц, чэскі біятляніст, срэбны й бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 2014 году
- 1984 — Вэсьлі Снэйдэр, нідэрляндзкі футбаліст, Чэмпіён Нідэрляндаў
- 1984 — Масуд Шаджаі, іранскі футбаліст, Уладальнік Кубка Ірану (2020, 2022)
- 1985 — Мікола Волкаў, беларускі гісторык
- 1988 — Сакратыс Папастатопуляс, грэцкі футбаліст
- 1990 — Матыяс Маер, аўстрыйскі гарналыжнік, спэцыялізуецца на супэргіганце
- 1992 — Янік Аньель, францускі плывец, чэмпіён сьвету й алімпійскі чэмпіён
- 1994 — Віктар Фішэр, дацкі футбаліст
- 1998 — Дру О’Конар, амэрыканскі хакеіст
- 2003 — Арцём Бруй, беларускі футбаліст
- 2003 — Іван Хавалка, беларускі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 68 — Нэрон, рымскі імпэратар (нар. 36)
- 1809 — Францішак Ксавэры Хамінскі гербу Ліс, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1835 — Ян Рустэм, мастак, стваральнік Віленскай мастацкай школы
- 1856 — Амэдэа Авагадра, італьянскі фізык і хімік
- 1870 — Чарлз Дыкенз, ангельскі пісьменьнік
- 1873 — Венцаслаў Пелікан, беларускі мэдык, грамадзкі і палітычны дзеяч, прафэсар, рэктар (1826—1831) Віленскага ўнівэрсытэту
- 1963 — Васіль Барвінскі, украінскі кампазытар
- 1970 — Уладзімер Тамашчык, беларускі грамадзкі і рэлігійны дзеяч
- 2008 — Анатоль Пэрэпадзя, украінскі перакладчык з раманскіх моваў
- 2011 — Павал Місько, беларускі пісьменьнік, празаік, паэт, публіцыст
- 2022 — Мэт Цымэрман, канадзкі актор
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міжнародны дзень архіваў
- Міжнародны дзень акрэдытацыі
- Міжнародны дзень сяброў
- Аляндзкія астравы, Фінляндыя: Дзень аўтаноміі
- Мурсія, Гішпанія: Дзень Мурсіі
- Рыёха, Гішпанія: Дзень Рыёхі
- Уганда: Дзень герояў