Джон Лорд
Джон Лорд | |
| па-ангельску: Jon Lord | |
| Дата нараджэньня | 9 чэрвеня 1941[1][2][3] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 16 ліпеня 2012[5][1][2][…] (71 год) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | рак падстраўнікавай залозы[d] |
| Месца вучобы | |
| Занятак | кампазытар, піяніст, арганіст, аўтар-кампазытар, электраарган, аўтар, музыка |
| Сябра ў | Deep Purple і Whitesnake |
| Жанры | рок-музыка, гард-рок, прагрэсіўны рок[6], канцэрт[d][7] і сымфанічная музыка[d][8] |
| Інструмэнты | электронная клавіятура[d], арган[d], арган Гаманда, арган, фартэпіяна, сынтэзатар, голас[d] і музычная клявіятура[d][6] |
| Лэйблы | Purple Records[d] |
| Сайт | jonlord.org (анг.) |
Джон Лорд (па-ангельску: Jon Lord), поўнае імя Джонатан Дуглас Лорд (па-ангельску: Jonathan Douglas Lord; 9 чэрвеня 1941, Лэстэр — 16 ліпеня 2012, Лёндан[9]) — ангельскі музыка, клявішнік. Адзін з заснавальнікаў гурта Deep Purple ў 1968 годзе.
Адзін зь лідэраў калектыву, выступаў суаўтарам практычна ўсіх кампазыцыяў.
Ад 1978 да 1984 году, калі Deep Purple часова спынілі існаваньне, Лорд на пастаяннай аснове супрацоўнічаў з гуртом Whitesnake, а таксама прымаў удзел у запісах Джорджа Гарысана, Козі Паўэла і Дэйвіда Гілмара. Пасьля аднаўленьня дзейнасьці Deep Purple Лорд вярнуўся ў гурт і выступаў зь ім да 2002 году.
Пасьля канчатковага сыходу з Deep Purple Лорд займаўся сольнай творчасьцю ў жанры клясычнай музыкі.
Музыка памёр у адной зь лёнданскіх клінік у атачэньні сваёй сям’і ад лёгачнай эмбаліі. У апошнія гады Лорд пакутаваў ад раку падстраўнікавай залозы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 IMDb (анг.) — 1990.
- 1 2 Jon Lord // Энцыкляпэдыя мэталу — 2002.
- ↑ Jon Lord // GeneaStar
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #134448030 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Deep Purple's Jon Lord dies
- 1 2 Montreux Jazz Festival Database
- ↑ https://www.classicfm.com/composers/lord/guides/story-behind-lords-durham-concerto/
- ↑ https://jonlord.org/symphonic-works/
- ↑ Памёр клавішнік Deep Purple Джон Лорд Наша Ніва, 17.07.2012