Наталі Портман
Наталі Портман | |
| Natalie Portman | |
| Імя пры нараджэньні | Natalie Hershlag |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 9 чэрвеня 1981 (44 гады) |
| Месца нараджэньня | Ерусалім, Ізраіль |
| Месца вучобы | |
| Занятак | акторка |
| Гады дзейнасьці | 1994 — дасюль |
| Сябра ў | OneVoice Movement[d] |
| Бацька | Avner Hershlag[d] |
| Дзеці | Aleph Millepied[d][1] і Amalia Millepied[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | 0000204 |
| Подпіс | |
Наталі Портман (па-ангельску: Natalie Portman), сапраўднае Наталі Гэршлаг (па-габрэйску: נטלי הרשלג, па-ангельску: Natalie Hershlag; нарадзілася 9 чэрвеня 1981 году, Ерусалім, Ізраіль) — амэрыканская акторка габрэйскага паходжаньня, якая мае падвоенае грамадзянства ЗША і Ізраілю. Ейнай першай роляй у прафэсійным кіно зьяўляецца роля сіраты ў фільме Люка Бэсона «Леон», які выйшаў у сьвет у 1994 годзе, але асноўны посьпех прыйшоў да акторкі, дзякуючы ролі Падмэ Амідала ў трылёгіі «Зорныя Войны», у фільмах 1999, 2002 і 2005 гадоў[2]. У 1999 годзе Наталі паступіла ў Гарвардзкі ўнівэрсытэт, каб вывучаць псыхалёгію, ужо працуючы ў якасьці акторкі. Яна скончыла навучаньне й атрымала ступеню бакаляўра ў 2003 годзе[3][4].
У 2010 годзе Портман зьнялася ў псыхалягічным трылеры «Чорны лебедзь». Ейная гульня атрымала пахвалу крытыкаў і прынесла ёй другі «Залаты Глёбус», прэмію Гільдыі кінаактораў, прэміі BAFTA, асацыяцыі тэлевізійных кінакрытыкаў й прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі за найлепшую жаночую ролю ў 2011 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ (нявызначаны загаловак) (сэрб.) — 2011.
- ↑ Natalie Portman. Inside the Actors Studio.
- ↑ Poole, Oliver. Star Wars actress tells of her own battle with fame. The Daily Telegraph (UK).
- ↑ 10 Celebrity graduates of Harvard and Yale
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Наталі Портман(недаступная спасылка) на IMDB
- Наталі Портман на AllRovi
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Выпускнікі Гарвардзкага ўнівэрсытэту
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю другога пляну ў фільме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прэміі «Сатурн»
- Нарадзіліся ў Ерусаліме
- Акторкі ЗША
- Ляўрэаты прэміі BAFTA