Перайсьці да зьместу

Віктар Дарашкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Дарашкевіч
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1949(1949-06-09)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 кастрычніка 2003(2003-10-12) (54 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, літаратурны крытык, тэкстолаг, перакладнік
Навуковая сфэра літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Сайт knihi.com/Viktar_Daraski…
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дарашкевіч (неадназначнасьць).

Ві́ктар Іва́навіч Дарашке́віч (9 чэрвеня 1949, Цёмнае Балота, цяпер Сасновы Бор, Шчучынскі раён — 12 кастрычніка 2003) — беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстоляг, перакладчык-лацініст, культуроляг. Кандыдат філялягічных навук (1977).

Нарадзіўся ў вёсцы Цёмнае балота ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў мястэчку Астрына. У 1971 годзе скночыў БДУ, філялягічны факультэт. Пасьля працаваў настаўнікам. Ад 1971 да 1074 году вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы. У 1977 годзе абараніў дысэртацыю на сашукальніцтва навуковай ступені кандыдата філялягічных навук (шыфр спэцыяльнасьці 10.01.03 — «Літаратура народаў краін замежжа»). Ад 1978 да 1982 году працаваў вучоным сакратаром па каардынацыі навуковай дзейнасьці ў Прэзыдыюме АН БССР. У 1980 годзе падрыхтаваў да друку паэму «Песьня пра зубра». Ад 1982 г. — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР[1]. Зрабіў унёсак у дасьледаваньне жыцьця і дзейнасьці Францыска Скарыны, у 1982 годзе разам зь Яўгенам Неміроўскім падрыхтаваў да друку Зборнік дакументаў і матэрыялаў, датычных Францыска Скарыны[2]. У 1985 годзе пераклаў «Слова пра паход Ігараў» на беларускую мову, пераклад апублікаваны ў 1989 годзе. Сышоў зь інстытуту ў 1990 годзе[3]. Загінуў пры пажары[4].

Віктар Дарашкевіч на фоне помніка Імануілу Канту
  • Дорошкевич В. И. Новалацінская паэзія Беларусі і Летувы: першая палова 16 ст. = Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: первая половина XVI в. — Минск: Наука и техника, 1979. — 209 с.
  1. ^ М. Г. Булахов Дорошкевич Виктор Иванович. Энциклопедия «Слова о полку Игореве».
  2. ^ Францыск Скарына. Зборнік дакументаў і матэрыялаў / Дарашкевіч В. І., Неміроўскі Я. Л. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 352 с. — (Францыск Скарына). — 2650 ас. — ISBN 5-343-00393-1
  3. ^ Пяткевіч А. Літаратурная Гродзеншчына: Публіцыстыка. — Мн.: Выд. цэнтр „Бацькаўшчына“, 1996. — С. 72. — ISBN 985-6025-11-3
  4. ^ Гродзенская вобласць. Маладосць.