Арцём Бруй
| Арцём Бруй | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 чэрвеня 2003[1] (23 гады) | |
| Рост | 187 см | |
| Вага | 84 кг[1] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Баранавічы | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2022 | Менск | 2 (0) |
| 2022 | → Ворша | 6 (0) |
| 2022 | МЛ Віцебск | 14 (1) |
| 2023 | Менск | 0 (0) |
| 2023 | → Нафтан | 20 (0) |
| 2024—2025 | МЛ Віцебск | 32 (0) |
| 2025 | Асіпавічы | 7 (1) |
| 2026— | Баранавічы | |
Арцём Бруй (нар. 9 чэрвеня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Баранавічаў».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец сталічнага клюбу «Менск». Выступаў за юнацкія каманды клюбу, з 2019 году пачаў гуляць за дубль. Улетку 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 15 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы з барысаўскім БАТЭ (0:1). Увосень 2021 году за наўмысны штуршок гульца суперніка, празь які той атрымаў цяжкую траўму, быў дыскваліфікаваны на 21 матч з улікам першынства дублёраў[3].
У пачатку 2022 году на правах арэнды далучыўся да «Воршы»[4], а ў чэрвені перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клюбу атрымаць права на ўдзел у Найвышэйшай лізе, куды ён, аднак, ня быў дапушчаны. Пачынаючы з студзеня 2023 году трэнаваўся з наваполацкім «Нафтанам» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу[5]. У лютым 2024 году вярнуўся да шыхтаў «Макслайну»[6]. Гэтым разам гулец стала замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У красавіку 2025 году пакінуў склад каманды праз службу ў войску[7]. У наступным далучыўся да першалігавых «Асіпавічаў», а ў пачатку 2026 году прыяднаўся да «Баранавічаў».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.pressball.by/footballstat/artyom_brui/
- ↑ https://www.transfermarkt.com/artem-bruy/profil/spieler/720931
- ↑ 6 матчей дисквалификации Вакуличу? У нас бывали истории и похлеще
- ↑ Исход "Барановичей", тайна "Орши", подкрепление "Осиповичей". Аутсайдеры первой лиги (+ таблица трансферов)
- ↑ Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (рас.) Праверана 2023-02-03 г. Архіўная копія ад 3 лютага 2023 г.
- ↑ Бруй вернулся в "Макслайн"
- ↑ Артём Бруй из "МЛ Витебск" призван в армию (рас.). Football.by (2025-04-28). Праверана 2026-03-24 г.