Перайсьці да зьместу

Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1983(1983-06-09)[1][2][3] (42 гады)
Рост 175 см
Вага 72 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002 Барсэлёна С[d] 22 (11)
2002—2004 Барсэлёна Б[d] 60 (34)
2003—2005 Барсэлёна 4 (0)
2004—2005 Левантэ 31 (7)
2005—2008 Рэал Сарагоса 90 (14)
2008—2010 Рэал Бэтыс 62 (21)
2010—2015 Эспанёл 145 (41)
2015—2017 Аль-Раян[d] 49 (27)
2017—2019 Эспанёл 62 (4)
2020—2021 Мантаньеса[d] 8 (3)
Зборныя
2001—2002 Гішпанія (да 19)[d] 9 (7)
2003 Гішпанія (да 20)[d] 11 (7)
2003—2019 Каталёнія[d] 16 (9)
2004—2005 Гішпанія (да 21)[d] 11 (4)
2008 Гішпанія 2 (0)

Сэрхіё Гарсія дэ ля Фуэнтэ (па-гішпанску: Sergio García de la Fuente; нар. 9 чэрвеня 1983 году, Барсэлёна, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, нападнік.

Гуляў за юнацкія каманды «Барсэлёны», затым правёў два сэзоны за фарм-клюб, у якім вызначыўся высокай выніковасьцю, 34 галы ў 59 матчах трэцяга гішпанскага дывізыёну. За асноўную каманду «Барсэлёны» правёў усяго 4 матчы ў сэзоне 2003—2004 гадоў пасьля чаго сышоў з клюбу. У сэзоне 2004—2005 гадоў выступаў за аўтсайдэра Ля Лігі «Левантэ», дзе зьяўляўся гульцом асноўнага складу.

З 2005 году гуляў за клюб «Сарагоса», выходзячы ў стартавым складзе або на замену. У сэзоне 2007—2008 гадоў адгуляў усе 38 матчаў, але арагонскі клюб не ўтрымаўся ў Ля Лізе. У пачатку сэзону 2008—2009 гадоў хадзілі чуткі аб зацікаўленасьці Гарсіі шэрагам ангельскіх клюбаў, як то «Лівэрпул», «Тотэнгэм Готспур», «Ўэст Гэм Юнайтэд» і «Сток Сіці».

1 верасьня 2008 году ў апошнія хвіліны трансфэрнага акна, пасьля бесьперапынных чуткаў, Гарсія падпісаў кантракт з «Рэал Бэтысам»[4][5], які заплаціў за гульца каля 10 млн эўра. Свой першы гол забіў за свой новы клюб 27 верасьня ў хатнім матчы супраць «Рэал Мадрыд»[6].

Выступаў за розныя юнацкія й моладзевыя зборныя Гішпаніі, у складзе якіх дасягнуў шэрагу посьпехаў. За асноўную зборную правёў два матчы, зь іх адзін — на пераможным для гішпанцаў чэмпіянаце Эўропы 2008 году супраць зборнай Грэцыі.

«Аль-Раян»:

Гішпанія

  1. ^ а б в Sergio García // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Sergio García de la Fuente // Enciclopèdia de l'esport català (кат.)Grup Enciclopèdia, 2012.
  3. ^ а б в SERGIO GARCIA de la fuente // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Betis build with Sergio García. UEFA.com
  5. ^ Sergio García: "Poco a poco se puede estar más arriba". Marca
  6. ^ Real Betis 1–2 Real Madrid(недаступная спасылка). ESPN Soccernet

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]