Перайсьці да зьместу

Дру О’Конар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дру О’Конар
Рост 193 см[1]
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1998(1998-06-09)[2] (27 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Ванкувэр Кэнакс
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2020 — цяпер

Дру О’Ко́нар (па-ангельску: Drew O’Connor; нар. 9 чэрвеня 1998 году) — амэрыканскі хакеіст, левы нападнік клюбу «Ванкувэр Кэнакс» з Нацыянальнай хакейнай лігі.

Пасьля аматарскага і каледжаўскага часу кар’еру ў 2020 годзе падпісаў двухгадовы кантракт зь «Пітсбург Пінгвінз»[3]. Акрамя гэтага клюбу яшчэ шэраг камандаў НХЛ прагнулі атрымаць гульца. Праз каранавірусную паўзу ў НХЛ О’Конар некаторы час гуляў у Нарвэгіі за клюб «Манглеруд Стар». Па вяртаньні на радзіму нападнік выступаў у НХЛ альбо пераходзіў у фарм-клюб «Ўілкс-Барэ-Скрэнтан Пінгвінз». 31 студзеня 2025 году О’Конар быў абменены ў «Ванкувэр Кэнакс» разам з абаронцам Маркусам Пэтэрсанам, а шэраг гульцоў паехалі ў адваротным кірунку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]