Дон Рычы
Дон Рычы | |
Don Ritchie МОА | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Доналд Тэйлар Рычы |
---|---|
Род дзейнасьці |
|
Дата нараджэньня | 9 чэрвеня 1925 |
Месца нараджэньня | Воклюз, Сыднэй |
Дата сьмерці | 13 траўня 2012 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | Дарлінггэрст, Сыднэй |
Грамадзянства | ![]() |
Занятак | страхавы агент |
Маці | Лэйла Рычы |
Жонка | Моя Рычы |
Дзеці | Джэн, Дона, Сью |
Узнагароды |
До́налд Тэ́йлар «Дон» Ры́чы (па-ангельску: Donald Taylor «Don» Ritchie); 9 чэрвеня 1925, Воклюз, Сыднэй, Аўстралія — 13 траўня 2012, Дарлінггэрст, Сыднэй, Аўстралія) — аўстраліец, які цягам 45-гадовага пэрыяду афіцыйна выратаваў ад суіцыду 160 чалавек, а паводле падлікаў ягонай сям’і — каля 400. За гэтыя дасягненьні ў 2006 року ён быў узнагароджаны мэдалём Ордэна Аўстраліі[1][2].
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Доналд Рычы скончыў Воклюскую сярэднюю школу і Скоцкі коледж(en). У 1939 трапіў на вайсковую службу ў Каралеўскі аўстралійскі флёт і быў мараком «HMAS Hobart (D63)», які прысутнічаў пры падпісаньні акту пра безумоўную капітуляцыю Японіі ў Такійскай затоцы 2 верасьня 1945.
Па вайне Дон Рычы працаваў страхавым агентам[3]. У 1964 пераехаў у дом на вуліцы Олд-Саўт-Гэд (анг. Old South Head Road)[4] Сыднэю ля абрыву[a] ў Ўотсанаву затоку Тасманавага мора, дзе часта зьдзяйсьняліся спробы самагубства. З 1964 року Рычы заводзіў размовы з патэнцыйнымі самагубцамі, пасьля запрашаючы іх ва ўласную хату на гарбату ці часам прымяняючы фізычную сілу[3].
Рычы тлумачыў свае ўмяшальніцтвы ў спробы суіцыду наступным чынам: «Нельга проста сядзець і глядзець на іх. Трэба паспрабаваць іх уратаваць»[3]. Паводле афіцыйных зьвестак, ён да 2009 року ўратаваў ад самагубства 160 чалавек, а паводле падлікаў ягонай сям’і — каля 400[1], за што атрымаў мянушку «Анёл Прорвы»[3].
У 2006 року ён быў узнагароджаны мэдалём Ордэна Аўстраліі[5], а ў 2010 разам з жонкай Мояй прызнаныя «Грамадзянамі году» муніцыпалітэту Ўулагра[6]. У 2011 Доналд атрымаў узнагароду «Мясцовы герой Аўстраліі»[5].
Памёр 13 траўня 2012. Меў жонку Мою і трох дачок[7].
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Benson, Kate (1 жніўня 2009) An angel walking among us at The Gap(анг.) News National. The Sydney Morning Herald. Праверана 7 жніўня 2019 г.
- ^ Award Extract(анг.) Australian Honours Search Facility. Australian Honours and Awards Secretariat, Government House. Праверана 7 жніўня 2019 г.
- ^ а б в г Maynard, Roger (16 траўня 2012) Australia mourns 'Angel of the Gap' Don Ritchie, the man who talked 160 out of suicide(анг.) People. The Independent. Праверана 7 жніўня 2019 г.
- ^ Kwek, Glenda (14 траўня 2012) Death of the Angel of The Gap: the man who saved the suicidal from themselves(анг.). The Sydney Morning Herald. Праверана 7 жніўня 2019 г.
- ^ а б AAP. (25 студзеня 2011) Confront suicidal people, Local Hero says(анг.) Breaking News National. The Sydney Morning Herald. Праверана 7 жніўня 2019 г.
- ^ AP. (13 чэрвеня 2010) Suicide watchman saves scores at death spot(анг.) Australasia. The Independent. Праверана 7 жніўня 2019 г.
- ^ 'Angel of The Gap' Don Ritchie farewelled by hundreds(анг.) News. The Daily Telegraph (18 траўня 2012). Праверана 7 жніўня 2019 г.