Марцін Васілеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марцін Васілеўскі
Марцін Васілеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 траўня 1980 (39 гадоў)
Кракаў, Польшча
Рост 186 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лэстэр Сіці
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2002
2000—2002
2002—2005
2005—2006
2006
2007—2013
2013—
Хутнік
Сьлёнск
Вісла Плоцк
Аміка
Лех
Андэрлехт
Лэстэр Сіці
54 (0)
51 (5)
60 (3)
24 (4)
14 (5)
143 (20)
57 (1)
Зборныя
2002—2013 Польшча 60 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 траўня 2015.

Ма́рцін Ры́шард Васіле́ўскі (па-польску: Marcin Ryszard Wasilewski; нарадзіўся 9 чэрвеня 1980 году, Кракаў, Польшча) — польскі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Лэстэр Сіці» й нацыянальнай зборнай Польшчы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Васілеўскі пачынаў сваю кар’еру ў польскіх клюбах «Хутнік», «Сьлёнск» і плоцкай «Вісьле». У 2005 годзе перайшоў у «Аміку», а пасьля зьліцьця гэтай каманды зь «Лехам» стаў выступаць за гэты клюб. У студзені 2007 году ён перайшоў у бэльгійскі «Андэрлехт».

Зьяўляючыся абаронцам, Васілеўскі любіць падлучацца да нападаў і нямала для абаронцы забівае, у асноўным пасьля навесаў пры штрафных і кутніх.

30 жніўня 2009 году Васілеўскі атрымаў адкрыты пералом нагі ў матчы чэмпіянату Бэльгіі супраць «Стандарду», сутыкнуўшыся ў барацьбе за мяч з паўабаронцам Аксэлем Вітсэлем. У Васілеўскага былі зафіксаваныя пераломы вялікай і малой галёначнай косткі. Вітсэль быў імгненна выдалены з поля й дыскваліфікаваны на восем матчаў[1]. У наступны раз Васілеўскі змог выйсьці на поле толькі 8 траўня 2010 году[2].

Па стане на 14 верасьня 2013 году Марцін, як паведамлялася, знаходзіўся на праглядзе ў ангельскім клюбе «Лэстэр Сіці»[3]. 17 верасьня Васілеўскі падпісаў кантракт зь «лісамі» працягласьцю на адзін год[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андэрлехт

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Марцін Васілеўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў