У 1990 абраны ў парлямэнт Чэхаславаччыны. З 1992 году дэпутат Народнай рады Славаччыны (пераабіраўся ў 1994, 1998, 2002, 2006, 2010). Пры правацэнтрысцкім урадзе служыў у якасьці віцэ-прэзыдэнта (1998—2002) і сьпікера парлямэнту (2002—2006). Быў сябрам сталай дэлегацыі Народнай рады да парлямэнцкай асамблеі Заходнеэўрапейскага зьвязу. У 2000—2009 — старышня партыі Хрысьціянскі дэмакратычны рух.