Перайсьці да зьместу

Сакратыс Папастатопуляс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сакратыс Папастатопуляс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1988(1988-06-09)[1][2][3][…] (36 гадоў)
Рост 186 см
Вага 85 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008
2006
2008—2010
2010—2011
2011—2012
2012—2013
2013—2018
2018—2021
2021—2023
2023—2024
АЕК
Нікі (арэнда)
Джэноа
Мілян
Вэрдэр (арэнда)
Вэрдэр
Барусія Дортмунд
Арсэнал
Алімпіякос Пірэй
Бэтыс
42 (1)
11 (0)
51 (2)
5 (0)
30 (1)
29 (1)
130 (7)
44 (3)
66 (4)
15 (0)
Зборныя
2008—2019 Грэцыя 90 (3)

Сакратыс Папастатопуляс (па-грэцку: Σωκράτης Παπασταθόπουλος; нарадзіўся 9 чэрвеня 1988 году, Калямата, Грэцыя) — колішні грэцкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Пачаў прафэсійную кар’еру ў атэнскім АЕКу. У камандзе дэбютаваў 26 кастрычніка 2005 году ў матчы на Кубак Грэцыі супраць «Яніны» (3:0), у гэтым матчы Сакратыс забіў гол. У студзені 2006 году быў аддадзены ў шасьцімесячную арэнду ў «Нікі Волас». Пасьля таго як вярнуўся ў АЕК змагаўся за месца ў аснове. 14 траўня 2008 году Папастатопуляс вывеў АЕК на дэрбі з «Панатынаікосам» у якасьці капітана — стаўшы самым маладым гульцом у гісторыі грэцкага АЕКу, які апранаў капітанскую павязку.

У жніўні 2008 году перайшоў у італьянскі клюб «Джэноа», клюб заплаціў за Сакратыса 4 млн эўра[4]. У камандзе дэбютаваў 27 верасьня 2008 году ў матчы супраць «Фіярэнтыны» (1:0).

У ліпені 2010 году перайшоў у італьянскі «Мілян», клюб заплаціў за Сакратыса 5 млн €, а таксама ў стан клюбу з Флярэнцыі перайшлі Дзыгоні й Адуамадзі. У ліпені 2011 году Сакратыс перайшоў у «Вэрдэр» на правах арэнды, дамова была разьлічана на адзін сэзон з магчымасьцю выкупу правоў футбаліста наступным летам, якой брэмэнцы й скарысталіся ўлетку 2012 году, выкупіўшы футбаліста.

28 траўня 2013 году стаў гульцом клюбу «Барусія Дортмунд»[5].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ў нацыянальную зборную Грэцыі быў выкліканы трэнэрам Ота Рэгагелем 1 лютага 2008 году. У зборнай дэбютаваў 5 лютага 2008 году ў матчы супраць зборнай Чэхіі. Гуляў за зборную Грэцыі на Эўра-2012.

«Мілян»

«Барусія»

«Арсэнал»

«Алімпіякос»

  1. ^ а б в Sokratis // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Sokratis Papastathopoulos // FBref (мн.)
  3. ^ а б в SOKRATIS PAPASTATHOPOULOS // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ «Дженоа» купил греческого защитника. www.sports.ru
  5. ^ Боруссия Д подтвердила трансфер Сократиса. football.ua

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]