Deep Purple
Deep Purple | |
Выступ Deep Purple ў Санкт-Пецярбургу з эўрапейскага туру 2008 году | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1968—1976, 1984 — цяпер |
Адкуль | Вялікабрытанія |
Мова | ангельская |
Жанр | гард-рок, гэві-мэтал |
Выдавец | Polydor Records, EMI, Warner Music Group, Tetragrammaton Records, EMI Records, Edel Records, Bertelsmann Music Group, BMG Rights Management, Warner Bros. Records, Aquarius Records |
Афіцыйная старонка | deeppurple.com |
Удзельнікі |
Ян Пэйс Ян Гілан Роджар Гловэр Стыў Морз Дон Эйры |
Былыя ўдзельнікі |
Род Эванз Нік Сімпэр Рычы Блэкмар Джон Лорд Дэйвід Кавэрдэйл Глен Г’юз Томі Болін Джо Лін Тэрнэр Джо Сатрыяні |
Deep Purple — ангельскі рок-гурт, што зьявіўся ў Гэртфардзе, Гэртфартшыр, у 1968 годзе[1]. Поруч з Led Zeppelin і Black Sabbath лічыцца прызнаным першапачынальнікам гэві-мэталу й сучаснага гард-року, няглездячы на тое, што некаторыя з чальцоў гурту адмаўляюцца далучаць сябе да нейкага стылю[2]. Гурт таксама ўвабраў элемэнты клясычнае музыкі, блюз-року, поп- і прагрэсіў-року[3]. Яны былі аднойчы занесеныя ў Кнігу рэкордаў Ґінэса як найгучнейшы гурт у сьвеце[3][4][5] і прадалі больш за 100 мільёнаў альбомаў па ўсім сьвеце[6][7][8]. Deep Purple прызнаныя №22 у сьпісе найвялікшых выканаўцаў гард-року канала VH1[9]
Гурт прайшоў праз шматлікія зьмены складу і васьмігадовы перапынак у існаваньні (1976—1984). Склады гурту 1968—1976 гадоў зазвычай падпісваюцца як Mark I, II, III and IV.[10][11] У іх другі ды найбольш камэрыйна пасьпяховы склад уваходзілі Ян Гілан (сьпеў), Рычы Блэкмар (гітара), Джон Лорд (клявішы), Роджар Гловэр (бас) і Ян Пэйс (бубны)[5]. Той склад існаваў у 1969—1973 гадах і быў адноўлены ў 1984—1989 гадах, а таксама ў 1993 годзе перад тым, як стасункі Блэкмара з астатнімі чальцамі гурту сапсаваліся канчаткова. Дзейны склад гурту ў наш час зьмяшчае саліста Стыва Морза й клявішніка Дона Эйры, што робіць Яна Пэйса апошнім аўтэнтычным чальцом гурту.
Сусьветныя туры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Deep Purple ёсьць адным з найбольш шчыльна канцэртуючых гуртоў[12][13][14]. Ад 1968 да бягучага моманту (за выключэньнем часу распаду гурта) яны працягвалі канцэртаваць па ўсім сьвеце. У 2007 годзе яны атрымалі ўзнагароду з нагоды продажу больш за 150 000 квіткоў у Францыі з 40 выступамі толькі ў самой Францыі[15]. З-за імправізацыйнага характару музыкі шматлікія выступы гурту сталіся аб’ектам бутлеґаваньня, і таму запісы шматлікіх выступаў можна знайсьці ў сеціве, склаўшы такім чынам поўную гісторыю тураў ды адсачыць геаграфію падарожжаў Deep Purple.
У 2007 годзе Тур Deep Purple Rapture Of The Deep быў прызнаны #6 канцэртавым турам году (з усіх музычных стыляў) сярод слухачоў радыёстанцыі «Плянэта Рок»[16]. Тур гурту The Rolling Stones «A Bigger Bang Tour» быў прызнаны #5 ды абыйшоў тур Deep Purple толькі на 1%.
5 лістапада 2000 году гурт выступіў у Менску падчас туру A Band On[17]. 27 сакавіка 2011 году выступ у менскім Палацы спорту адзначыўся сольным выкананьнем клявішнікам Донам Эйры «Купалінкі» і «Полькі»[18].
Прыкладны сьпіс тураў:
- Deep Purple дэбютны тур, 1968
- Shades of Deep Purple тур, 1968
- The Book of Taliesyn тур, 1968
- Deep Purple эўрапейскі тур, (папярэдні тур In Rock) 1969—1970
- In Rock сусьветны тур — 1970—191
- Fireball World тур, 1971—1972
- Machine Head сусьветны тур, 1972—1973
- Deep Purple эўрапейскі тур 1974
- Burn сусьветны тур, 1974
- Stormbringer сусьветны тур, 1974—1975
- Come Taste The Band сусьветны тур, 1975—1976
- Perfect Strangers сусьветны тур, aka Узьяднальны тур 1984—1985
- The House of Blue Light сусьветны тур, 1987—1988
- Slaves and Masters сусьветны тур, 1991
- Deep Purple сусьветны тур да 25-годзьдзя, aka The Battle Rages on Tour, 1993
- Deep Purple і Joe Satriani Tour, 1993—1994
- Deep Purple патаемны мэксіканскі тур (кароткі тур са Стывам Морзам)
- Deep Purple патаемны тур па ЗША 1994—1995
- Deep Purple азіяцкі ды афрыканскі тур 1995
- Purpendicular сусьветны тур, 1996—1997
- A Band on сусьветны тур, 1998—1999
- Concerto сусьветны тур, 2000—2001
- Deep Purple сусьветны тур, 2001—2003
- Bananas сусьветны тур, 2003—2005
- Rapture of the Deep сусьветны тур, 2006—2009
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Студыйныя альбомы
- Shades of Deep Purple (1968)
- The Book of Taliesyn (1968)
- Deep Purple (1969)
- Deep Purple in Rock (1970)
- Fireball (1971)
- Machine Head (1972)
- Who Do We Think We Are (1973)
- Burn (1974)
- Stormbringer (1974)
- Come Taste the Band (1975)
- Perfect Strangers (1984)
- The House of Blue Light (1987)
- Slaves & Masters (1990)
- The Battle Rages On (1993)
- Purpendicular (1996)
- Abandon (1998)
- Bananas (2003)
- Rapture of the Deep (2005)
Апроч студыйных альбомаў, існуе пэўная колькасьць выдадзеных канцэртавых запісаў, да таго ж гурт мае багатую бутлегавую гісторыю.
Чальцы гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейныя чальцы гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ян Гілан — сьпеў, губны гармонік, конгас (1969—1973, 1984—1989, 1992 — цяпер)
- Стыў Морз — гітара (1994 — цяпер)
- Роджар Гловэр — бас-гітара, сынтэзатар (1969—1973, 1984 — цяпер)
- Дон Эйры — клявішныя (2002 — цяпер)
- Ян Пэйс — бубны, пэркусія (1968—1976, 1984 — цяпер)
Былыя чальцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Рычы Блэкмар — гітара (1968—1975, 1984—1993)
- Джон Лорд — клявішныя, дадатковы сьпеў (1968—1976, 1984—2002)
- Род Эванз — асноўны сьпеў (1968—1969)
- Нік Сымпэр — бас-гітара, дадатковы сьпеў (1968—1969)
- Дэйвід Кавэрдэйл — асноўны сьпеў (1973—1976)
- Глен Г’юз — бас-гітара, сьпеў (1973—1976)
- Томі Болін — гітара, сьпеў, піяніна (1975—1976)
- Джо Лін Тэрнэр — сьпеў (1990—1992)
- Джо Сатрыяні — гітара (1993—1994)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ з анатацыі на альбому Shades of Deep Purple, ст. 4-5.
- ^ http://www.deep-purple.net/interviews/ian-gillan-2007.html
- ^ а б http://www.vh1.com/artists/az/deep_purple/bio.jhtml
- ^ http://www.viewauckland.co.nz/deep_purple_concert_auckland_logan_campbell_centre_index.html
- ^ а б http://uk.real.com/music/artist/Deep_Purple/
- ^ http://www.ilikemusic.com/rock/Deep_Purple-1587
- ^ http://www.sivltd.com/events/502/deep_purple.html
- ^ http://www.emimusicpub.com/worldwide/artist_profile/deep-purple_profile.html
- ^ http://www.vh1.com/shows/dyn/the_greatest/62187/episode_wildcard.jhtml?wildcard=/shows/dynamic/includes/wildcards/the_greatest/hardrock_list_full.jhtml&event_id=862768&start=61
- ^ http://www.ram.org/music/reviews/deep_purple.html
- ^ http://www.rock.co.za/files/marki.html
- ^ http://www.thehighwaystar.com/news/2008/02/22/fall-tour-of-germany/
- ^ http://www.thehighwaystar.com/thsblog/2008/02/06/pisco-sour-under-peruvian-skies/
- ^ http://deeppurpleliveindex.com/
- ^ http://www.deep-purple.net/review-files/europe07/europe2007winter.html
- ^ http://www.planetrock.co.uk/article.asp?id=544140#Tour Of The Year
- ^ http://www.deep-purple.ru/live/review_dp_minsk2000_open.html
- ^ Абзац // Зьвязда : газэта. — 29 сакавіка 2011. — № 57 (26921). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Deep Purple — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў