Шчэпан Садурскі
Шчэпан Садурскі | |
| Дата нараджэньня | 9 чэрвеня 1965 (61 год) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Занятак | журналіст, карыкатурыст, маляр, сатырык |
| Сайт | rysunki.pl (пол.) |
Шчэпан Пётар Садурскі (нар. 9 чэрвеня 1965 году, Люблін) — польскі сатырык, карыкатурыст, журналіст і заснавальнік World Caricature Institute.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1985 годзе скончыў мастацкі ліцэй. Апублікаваў больш за 5000 малюнкаў у 200 часопісах. Ляўрэат шматлікіх прэміяў, у тым ліку «Залатая шпілька ’87» (прэмія часопісу «Szpilki» за найлепшы малюнак году). Ягоныя сатырычныя працы пэрыяду ваеннага стану ў Польшчы (1981–1983) знаходзяцца ў пастаяннай экспазыцыі Эўрапейскага цэнтру салідарнасьці ў Гданьску.
Заснавальнік і лідэр Партыі Добрага Гумару (Good Humor Party) — міжнароднай арганізацыі, якая аб'ядноўвае больш за 5000 сябраў ва ўсім сьвеце. З 2012 году рэалізуе глябальны арт-праект «Вясёлы хмарачос» (Happy Skyscraper), які быў сфатаграфаваны ў больш як 700 гарадах на ўсіх кантынэнтах. У 2026 годзе стварыў World Caricature Institute — міжнародную плятформу для супрацы выбітных карыкатурыстаў сьвету.
Садурскі зьяўляецца ўладальнікам парталаў Sadurski.com, Rysunki.pl, Karykatury.com. Неаднаразова быў сябрам журы міжнародных сатырычных конкурсаў, у тым ліку ў Турэччыне і Швэцыі. Быў ганаровым госьцем фэстываляў у Аўстраліі, Францыі і Армэніі. Меў выставы ў Летуве, ПАР, Гішпаніі і іншых краінах. Жыве і працуе ў Варшаве, лічыцца адным з найхутчэйшых карыкатурыстаў у сьвеце, якія малююць ужывую. Цяпер пра яго здымаецца дакумэнтальны фільм.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Szczepan Sadurski (пол.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |