Віктар Фішэр
Віктар Фішэр | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 чэрвеня 1994[1][2][3] (26 гадоў) Оргус, Цэнтральная Ютляндыя, Данія | |
Рост | 180 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Капэнгаген | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2016 2016—2017 2017—2018 2018— |
Аякс Мідлзбра Майнц Капэнгаген |
79 (24) 13 (0) 10 (0) 63 (18) |
Зборныя | ||
2012— | Данія | 21 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ві́ктар Фі́шэр (па-дацку: Viktor Fischer; нарадзіўся 9 чэрвеня 1994 году, Оргус, Данія) — дацкі футбаліст, нападнік клюбу «Капэнгаген» і нацыянальнай зборнай Даніі. Віктар зьяўляецца ўнукам дацкага футбаліста Поўля Пэдэрсана. Фішэр аддае перавагу выкарыстаньню левай нагі ў якасьці асноўнай[4].
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пагуляўшы ў юнацкіх камандах «Оргусу» й «Міт’юляну» ў роднай Даніі, Віктар Фішэр далучыўся да моладзевай каманды «Аяксу». Там ён гуляў за юнацкую каманду, падпісаўшы затым 3-гадовы кантракт, які зьвязаў яго з клюбам да 30 чэрвеня 2014 году. Хутка прагрэсуючы, гулец прыцягнуў увагу функцыянэраў з «Чэлсі», «Інтэру» й «Манчэстэр Сіці».
Дэбют Фішэра ў чэмпіянаце Нідэрляндаў адбыўся 20 кастрычніка 2012 году, калі ён выйшаў на замену на 84-й хвіліне матчу з «Гэраклесам», які завяршыўся зь лікам 3:3[5]. У хуткім часе Віктар стаў асноўным гульцом амстэрдамскага клюбу.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фішэр дэбютаваў за зборную Даніі 14 лістапада 2012 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны, выйшаўшы на замену замест Мікаэля Крон-Дэлі на 66 хвіліне.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2013
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2013
«Капэнгаген»:
- Чэмпіён Даніі: 2019
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Віктар Фішэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Аякс»
- Статыстыка на Voetbal International
- Статыстыка на National Football Teams