Розьніца паміж вэрсіямі «Станіслаў Булак-Балаховіч»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
→‎На баку БНР: запыт на крыніцу інфармацыі
д (→‎На баку БНР: запыт на крыніцу інфармацыі)
[[Файл:Stanisłaŭ Bułak-Bałachovič3.png|значак|Станіслаў Булак-Балаховіч са сваім сабакам Райтам, кастрычнік-лістапад 1919 году]]
[[Файл:Stanisłaŭ Bułak-Bałachovič5.jpg|значак|зьлева| Станіслаў Булак-Балаховіч са сваім штабам, кастрычнік-лістапад 1919]]
[[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рада БНР]] зьвярнула ўвагу на Булак-Балаховіча яшчэ восеньню 1918 году, адразу пасьля ягонага пераходу на бок белых. Усталяваньне кантакту было немагчымым праз адсутнасьць беларускага прадстаўніцтва ў Эстоніі. Акрамя гэтага, нямецкія акупацыйныя ўлады не пагаджаліся на арганізацыю беларускага войска<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 132">Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 132.</ref>. Праз год, [[18 кастрычніка]] [[1919]] году, шэф [[Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Беларускай вайскова-дыпляматычнай місіі ў Латвіі й Эстоніі]] палкоўнік [[Кастусь Езавітаў]] устанавіў кантакт з Балаховічам. «Бачыўся з прадстаўнікамі Атрада Ген. Балаховіча. Балаховіч цяперака зусім вольны чалавек... Хацеў бы быць бліжэ да Бацькаўшчыны (Вільня). Лічыў адзін раз сябе літвіном{{заўвага|Пад літвінамі тут маюцца на ўвазе летувісы. У пачатку XX ст. у беларускамоўнай літаратуры й прэсе такі назоў быў найбольш распаўсюджаны для абазначэньня балтамоўнага насельніцтва сучаснай Летувы.{{Няма крыніцы інфармацыі}}}}, але цяпер даведаўся аб беларусах і сам ня ведае хто ён. Трэба, кажэ, добра пазнаёміцца з картай, рухам і гісторыяй.» — так адзначыў першую завочную сустрэчу [[Кастусь Езавітаў]]. Далей Езавітаў зазначыў: «Я прапанаваў запытаць яго: Ці ведае ён беларускую (простую) мову; ці ведае мову літоўскую; ці ведае што фамілія его зусім беларуская; па літоўску была б Балаховічунас; як ён адносіцца да нацыянальных пытаньняў і ці прызнае ён незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі»<ref name="Балахоўцы. С. 19">Балахоўцы... С. 19.</ref>. Празь некалькі дзён прадстаўнікі генэрала ізноў сустрэліся зь Езавітавым. «Яны прыйшлі да мяне і паведамілі, што Балаховіч беларускую мову ведае і Беларускую Народную Рэспубліку прызнае і гатоў бараніць». Для свайго пераходу Балаховіч запрасіў 400 тысячаў марак, якія была патрэбныя на ўтрыманьне атраду<ref name="Балахоўцы. С. 19"/>.
 
[[14 лістапада]] [[1919]] году Балаховіч падаў афіцыйную дэклярацыю аб беларускім грамадзянстве й прыняцьці яго на беларускую службу<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 132"/>. Атрад атрымаў афіцыйную назву «Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі». Не пазьней за [[24 лістапада]] Балаховіч атрымаў ад [[Клаўдзі Дуж-Душэўскі|Клаўдзія Дуж-Душэўскага]] й [[Кастусь Езавітаў|Кастуся Езавітава]] беларускую форму, пячаткі й штамп Асобнага атраду<ref>Балахоўцы... С. 105</ref>.
1170

зьменаў

Навігацыйнае мэню