Луга
| Луга | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Ленінградзкая вобласьць | ||||
| Раён | Лускі | ||||
| Дата заснаваньня | 1777 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 48 м | ||||
| Часавы пас | UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 58°44′ пн. ш. 29°49′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 81372 | ||||
| Паштовы індэкс | 188230–188233 і 188235–188238 | ||||
| Луга на мапе Расеі Луга | |||||
Лу́га — места ў Расеі, месьціцца ў Ленінградзкай вобласьці й зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Лускага раёна. Разьмешчаны ў 100 км на поўдзень ад Санкт-Пецярбургу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славянскае паселішча на рацэ Луга згадваецца ў летапісах пад 947 годам. Узьнікненьне Чараменецкага Яана-Багаслоўскага манастыра прыблізна адносіцца да канца XV стагодзьдзя.
Статус горада прысвоены месту ў 1777 годзе, у час панаваньня Кацярыны II. У 1781 годзе Луга стаў павятовым горадам Лускага павета. Луга прыцягвае прыезджых сваімі гаючымі мінэральнымі крыніцамі, разьмешчанымі ўздоўж рэчкі Наплацінкі. Аналіз вады ў іх вырабляў у пачатку XX стагодзьдзя прафэсар Боткін, які прызнаў крыніцы здаровымі й гаючымі. Паводле ягоных сьведчаньняў, дзякуючы працякалай тут рэчцы Наплацінке, у якую сьцякае вада з ключоў, людзі, якія жывуць паблізу, стала карысталіся гаючай вадой. Мясцовыя жыхары лічылі, што вада з адной крыніцы мае асьвяжальны эфэкт, а з другога — дапамагае пры хваробы лёгкіх, малакроўі й пры адсутнасьці апэтыту. А згодна з аналізам вады, праведзенага ў тыя ж гады Санкт-Пецярбурскім хімічным інстытутам, у ёй было выяўлена 38% ўтрыманьня жалеза.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі места зьяўляюцца:
- Лускі абразіўны завод — адзіны завод у Расеі вытворца тыгелю;
- Горна-абагачальны камбінат фармовачных матэрыялаў;
- Завод «Белказін» — вытворчасьць абалонкі для каўбасаў;
- Мясакамбінат;
- Лускі камбікормавы завод;
- ААТ «Хімік»;
- Кансэрвавы завод;
- малаказавод;
- ТАА «Фарэсія АДП».