Язэп Булак-Балаховіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Магіла Язэпа Булак-Балаховіча

Язэ́п Нікадзі́мавіч Була́к-Балахо́віч (18941923) — беларускі вайсковы дзяяч.

Нарадзіўся ў Мейштах у сям’і фальварковага арандатара. Паводле афіцыйных зьвестак паходзіў зь сялян Відзаўскай воласьці Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні. Сын Мікодыма-Міхала Сільвестравіча і Юзэфы народжанай Шафран Балаховічаў. Бацькі мелі шэсьць дачок і трох сыноў, між іншых і Язэп.

Прозьвішча «Булак-Балаховіч» зьяўляецца штучным і ўтвораным братам Язэпа Станіславам Балаховічам. Гэткае ж прозьвішча прыняў Язэп Балаховіч. У Польшчы быў прыняты адмысловы закон, які дазваляў афіцыйна далучыць «вайсковыя мянушкі» часоў вайны за незалежнасьць Польшчы да прозьвішчаў.

Язэп Булак-Балаховіч — удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918—1920 гадах. Ваяваў у вайсковых фармацыях Станіслава Булак-Балаховіча. Быў забіты савецкімі агентамі 11 чэрвеня 1923 году, пахаваны на могілках у Белавежы.

Пачынаючы з 2010 году з ініцыятывы Беларускай Нацыянальнай Памяці адбываецца роварны рэйд у памяць пра Язэпа Булак-Балаховіча[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У памяць пра генэрала. Беларуская Нацыянальная Памяць