Беларуска-расейская граніца
Міждзяржаўная граніца | |
Граніца дзяржаваў |
Беларусь Расея |
---|---|
Час існаваньня | з 1991 |
Працягласьць | 1283 км |
Беларуска-расейская граніца — дзяржаўная граніца працягласьцю 1283 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Латвіяй на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінаю на поўдні.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]РСФСР і БССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]БССР была ўтворана 1 студзеня 1919 году ў складзе Менскай, Магілёўскай, Гарадзенскай губэрняў цалкам, амаль усёй Віцебскай губэрні, пяці заходніх паветаў Смаленскай губэрні, чатырох паўночных паветаў Чарнігаўскай губэрні і па адным павеце Віленскай і Сувалкаўскай губэрняў.
Ужо 16 студзеня 1919 Цэнтральны Камітэт Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) пастанавіў вывесьці са складу БССР Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губэрні, пакідаючы ў яе складзе толькі Менскую і Гарадзенскую.
Пасьля БССР была аб’яднаная зь Летувою ў Летувіска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, а зь яе складу быў выведзены і перададзены ў склад РСФСР у лютым 1919 Рэчыцкі павет. Далейшы перадзел межаў быў спынены польска-бальшавіцкай вайной.
Пасьля адыходу палякаў у 1920 годзе БССР была абвешчана наноў. Тэрыторыя БССР ахоплівала толькі 6 няпоўных паветаў Менскай губэрні (52,4 тыс. км², дзе жыло 1,5 млн чал.).[2]
Сучасны стан
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Статус дзяржаўнай граніцы з Расейскай Фэдэрацыяй нададзены пастановаю Вярхоўнага Савету Рэспублікі беларусь ад 11 чэрвеня 1993, але маюцца міжнародныя дамовы між Беларусьсю і Расеяй, у якіх яны наўзаем прызнаюць тэрытарыяльную цэласнасьць у існуючых межах. Фактычнае знаходжаньне беларуска-расейскай граніцы па адміністрацыйнай мяжы РСФСР і БССР упершыню было прызнанае Дамоваю ад 18 сьнежня 1990 году.
На сёньняшні дзень становішча граніцы з Расеяй рэгулюецца Дамоваю аб сяброўстве, дабрасуседзтве і супрацоўніцтве паміж РБ і Расейскай Фэдэрацыяй ад 21 лютага 1995[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|