Каханавічы
Каханавічы лац. Kachanavičy | |
Палац Храпавіцкіх, 1910 г. | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дрысенскі |
Сельсавет: | Каханавіцкі |
Насельніцтва: | 575 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2151 |
Паштовы індэкс: | 211625 |
СААТА: | 2210847066 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°52′11″ пн. ш. 28°7′51″ у. д. / 55.86972° пн. ш. 28.13083° у. д.Каардынаты: 55°52′11″ пн. ш. 28°7′51″ у. д. / 55.86972° пн. ш. 28.13083° у. д. |
± Каханавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Каха́навічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 575 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Дрысы, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Дрысу, Расоны, граніцу з Расеяй.
Каханавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу Храпавіцкіх, помніка архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Храпавіцкіх.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Каханавічы ўпамінаюцца ў XVII стагодзьдзі як уладаньне Лавейкаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
Каля 1628 году Крыстына Лавейка выйшла замуж за Яўстаха Храпавіцкага. Пазьней Каханавічы перайшлі да Навачынскіх. У 1694 годзе Флярыян і Эва Навачынскія фундавалі тут царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па 1710 годзе іхная адзіная дачка Мар’яна выйшла замуж за Аляксандра Рудаміну-Дусяцкага. Апошні прадаў Каханавічы Дамініку Храпавіцкаму. Ад Дамініка маёнтак перайшоў да ягонага сына Яўстаха, які разам з сваёй маці Ружай з Рыпінскіх у 1750 годзе збудаваў тут новую царкву на месцы старой.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Каханавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх. У 1823 годзе Яўстах Храпавіцкі збудаваў тут рымска-каталіцкую капліцу Маці Божай. У 2-й палове XIX ст. у Каханавічах было 26 двароў, працавалі лякарня і школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Каханавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каханавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Каханавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1998 год у Каханавічах было 276 двароў. У 2009 годзе Каханавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Сядзіба Храпавіцкіх
-
Палац, уваход
-
Палац, паркавы фасад
-
Палац, паркавы фасад
-
Палац, інтэр’ер
-
Палац, інтэр’ер
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 359 чал. (177 муж. і 182 жан.), зь іх шляхты 36 муж. і 38 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., купцоў-хрысьціянаў 6 муж. і 5 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 2 муж. і 3 жан., мяшчанаў-юдэяў 76 муж. і 87 жан., сялянаў зямянскіх 37 муж. і 29 жан., аднадворцаў 14 муж. і 11 жан., адстаўных салдатаў 4 муж. і 6 жан.[3]; 1883 год — 272 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1904 год — 24 чал.[5]; 1998 год — 609 чал.[6]; 1999 год — 640 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 575 чал.
Інфрастуктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Каханавічах працуюць сярэдняя школа-сад, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзібна-паркавы комплекс Храпавіцкіх (XIX ст.)
У Каханавічах знаходзіцца магіла І. Храпавіцкага.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца (1823)
- Палац Храпавіцкіх (XIX ст.)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1878; мураўёўка)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігнат Храпавіцкі (1817—1894) — беларускі фальклярыст, грамадзкі дзяяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 224.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Паліграфафармленне, 2000. — 395, [1] с. ISBN 985-6351-07-3. С. 354.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 189.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Паліграфафармленне, 2000. — 395, [1] с. ISBN 985-6351-07-3.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|