Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Празарокі)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Празарокі |
| Каардынаты | 55°17′38,71″ пн. ш. 28°12′50,75″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Полацкая япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Аўтар праекту | Аляксандар Шпакоўскі[d] |
| Дата заснаваньня | 1909 |
| Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Празароках. Знаходзіцца на заходняй ускраіне колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Полацкая, 2а. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Празароках збудавалі ў 1909 годзе ў маёнтку расейскага генэрал-маёра П. Мухіна.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя царквы складаецца з рознавялікіх аб’ёмаў: 2-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на чацьверыку) над прытворам, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі, 5-граннай апсыды з бакавымі рызьніцамі. У агульнай кампазыцыі дамінуюць купалы-цыбуліны званіцы і цэнтральнага аб’ёму. Аркавыя аконныя праёмы дэкаруюцца кілепадобнымі броўкамі, контуры фасадаў апярэзваюцца кутнімі лапаткамі і калёнкамі, аркатурнымі фрызамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Уваход
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 337—338.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000408 |