Перайсьці да зьместу

Нехрысьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Нехрысьць
лац. Niechryść
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Празарокаў
Вусьце Авута
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 10 км

Нехрысьць — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Авуты (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 89 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6‰.

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Празарокаў, упадае ў Авуту за 0,8 км на ўсход ад вёскі Шчаўкуноў[1]. Вадазбор на паўночна-ўсходніх схілах Беларускай грады[2].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 269.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 16.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.