Перайсьці да зьместу

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Празарокі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Празарокі
Каардынаты 55°17′48″ пн. ш. 28°13′09″ у. д. / 55.29667° пн. ш. 28.21917° у. д. / 55.29667; 28.21917Каардынаты: 55°17′48″ пн. ш. 28°13′09″ у. д. / 55.29667° пн. ш. 28.21917° у. д. / 55.29667; 28.21917
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэараманскі стыль
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Празароках. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Вакзальная, 13. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Касьцёл, да 1939 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Празароках збудавалі ў 1698 годзе з фундацыі полацкага падкаморыя Ю. Шчыта. Пры ім дзеяў кляштар францішканаў.

У пачатку XVIII ст. кляштарны комплекс згарэў. У 1721 годзе на яго месцы смаленскі падхаружы Павал Корсак фундаваў новыя касьцёл і кляштар

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Празарокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.

Чарговы пажар 14 жніўня 1892 году зьнішчыў драўляны касьцёл. У лістападзе таго ж году парафіяне атрымалі дазвол віленскага губэрнатара на аднаўленьне плябаніі і будаваньне часовага малітоўнага памяшканьня, а ў 1896 годзе — на будаваньне новага касьцёла. Мураваны касьцёл збудавалі ў 1899—1907 гадох.

У 1950 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. 29 чэрвеня 1989 году будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і 3-граннымі нізкімі закрысьціямі зь яе бакоў. Будынак накрываецца 2-схільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Вось сымэтрыі 2-вежавага фасаду вылучаецца ўваходным праёмам і акном-трыфорыюмам над ім. Карнізныя пасы падзяляюць роўніцы фасаду і вежаў на ярусы. Бакавыя роўнічныя фасады рытмічна падзяляюцца двума ярусамі аркавых аконных праёмаў. Цокаль мае бутавую муроўку.

У інтэр’еры роўная столь аздабляецца размалёўкай ілюзорнымі кесонамі. Над уваходам месьцяцца хоры[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 302.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000407