Нота Казлоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нота Казлоўскі
Дата нараджэньня 20 красавіка 1906(1906-04-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 сакавіка 1972(1972-03-25) (65 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Казлоўскі.
«Кобрынскі кірмаш». Карціна Ноты Казлоўскага з прыватнай калекцыі
41 Union Square (крайні справа) — дом у Нью-Ёрку, дзе жыў Нота Казлоўскі

На́тан (Но́та) Казло́ўскі, Касло́ўскі (па-ангельску: Nota Koslowsky; 20 красавіка 1906[1], Поразаў, Расейская імпэрыя — 25 сакавіка 1972[2], ЗША) — амэрыканскі мастак, дызайнэр, гравёр, ілюстратар жыдоўскага паходжаньня.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў настаўніцкую сэмінарыю і Акадэмію мастацтваў у Варшаве[3]. Працаваў настаўнікам мастацтва ў жыдоўскай гімназіі ў Беластоку.

У 1926 року разам з маці зьехаў у ЗША[1]. Большую частку жыцьця пражыў у Нью-Ёрку па адрасе 41 Union Square, New York 3, N.Y. Быў адным з заснавальнікаў мэмарыяльнага фонду «Krinker Memorial Fund»[4], створанага ў памяць мучанікаў у Крынках.

Быў жанаты зь Ідай Гласэр (анг. Eda Glasser)[5], зь якой мелі сына Леона ( 2003). У 1959 разьвяліся, другі раз ажаніўся з Рахельлю Зэліковіц (Рут Сэйкаф, анг. Ruth Seikoff), якую ведаў яшчэ з Крынак[6]. Зь ёй ня мелі нашчадкаў[7].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомы сваімі карцінамі людзей і мясьцінаў сучаснага Ізраілю. Уваходзіў у Рокпарцкую мастацкую асацыяцыю[8] і Амэрыканскую прафэсійную лігу мастакоў[9]. Акрамя Нью-Ёрку і Рокпарту, у 40-х — 50-х роках маляваў таксама ў Ізраілі[10]. Нота Казлоўскі згадваецца ў грунтоўнай працы Пітэра Гастынгса Фолка «Who Was Who in American Art, 1564—1975»[11].

Творы мастака захоўваюцца ў музэйных зборах ў Ізраілі, ЗША, Гішпаніі і Францыі.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б K (анг.). The Jacob Rader Marcus Center of the American Jewish Archives. Праверана 22 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ figtree3. (5 жніўня 2009) Re: Art Appreciation .............. Revisited (782 of 1,634) (анг.) eBay Discussion Boards. eBayПраверана 16 лютага 2012 г.
  3. ^ Kaufman, Teddy (студзень 2008) Bach in Arts — Hommage a Bach (анг.) Bach Cantatas Website Праверана 8 жніўня 2019 г.
  4. ^ Krynki, Poland (Pages 340—341) (анг.). JewishGen. Праверана 22 кастрычніка 2011 г.
  5. ^ Maya family from Silivri, Turkey: Over 6000 descendants and relatives. Page 60 of 122 (анг.). Family tree maker. Праверана 22 кастрычніка 2011 г.
  6. ^ Tomalska, Joanna Ślady pamięci (пол.) Праверана 8 жніўня 2019 г.
  7. ^ Jim Yarin (March 11, 2011) Efron Family History: Index and Descendents Charts (анг.) (pdf). Efron Family History. Праверана 22 кастрычніка 2011 г.
  8. ^ Rockport Art Association (анг.). The Personal Navigator. Праверана 8 жніўня 2019 г.
  9. ^ Nota Koslowsky (анг.). askART. Праверана 8 жніўня 2019 г.
  10. ^ Lot # 165c information (анг.). Auction Flex. Праверана 22 кастрычніка 2011 г.
  11. ^ BOOK REFERENCES for Nota Koslowsky

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]