Перайсьці да зьместу

Вердаміцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вердаміцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вердамічы
Дата ўтварэньня 2 сьнежня 1961
Насельніцтва
  • 827 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вердаміцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вердамічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Палонкаўскі сельсавет у складзе Сьвіслацкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Палонка.

З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавету[1], 12 кастрычніка 1960 году — тэрыторыя скасаванага Велікасельскага сельсавету.

2 сьнежня 1961 году сельсавет перайменаваны ў Вердаміцкі, цэнтар перанесены ў вёску Вердамічы, да сельсавета далучана частка скасаванага Грынкоўскага сельсавету (вёскі Вялікія Міхалкі, Малыя Міхалкі, Юшкавічы)[2].

15 лістапада 1971 году скасаваны вёскі Галабуды (зьлілася зь вёскай Агароднікі), Салаўі (зьлілася зь вёскай Манчыцы), Духі (зьлілася зь вёскай Казейкі), хутар Малая Сьвянціца[3].

23 лютага 1976 году ў склад сельсавету з Поразаўскага пассавету перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі), у склад Сьвіслацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Казейкі, Монтаўты, Несьцеравічы, Сакі, Ханчыцы)[4].

У 1986 годзе скасавана вёска Даўнары[5]. 20 ліпеня 1992 году 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі) вернуты ў склад Поразаўскага пассавету.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 1347 чалавек[6], зь іх 78,3 % — беларусы, 14,8 % — палякі, 4,2 % — расейцы[7].

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  4. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  5. ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  6. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.