Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Поразаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Поразаў |
Каардынаты | 52°56′13″ пн. ш. 24°22′04″ у. д. / 52.93694° пн. ш. 24.36778° у. д.Каардынаты: 52°56′13″ пн. ш. 24°22′04″ у. д. / 52.93694° пн. ш. 24.36778° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Дата заснаваньня | 1825 |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Поразаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Слонімскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл ў Поразаве заснавалі ў 1460 годзе ўладальнікі маёнтку Забярэзінскія. У 1511 годзе фундуш пацьвердзіў вялікі князь Жыгімонт Стары.
У 1767 годзе будынак касьцёла згарэў. Да 1769 годзе яго адбудавалі. Да парафіі ў ХVIII ст. належала капліца ў Янаўшчыне.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Поразаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак у 1797 годзе будынак згарэў ад маланкі. Набажэнствы адпраўляліся ў часовай капліцы.
У 1825 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла. 28 верасьня 1828 годзе адбылося асьвячэньне новага касьцёла. У 1830 годзе пры касьцёле пачала дзеяць парафіяльная школа. Паміж 1830 і 1840 гадам перад касьцёлам збудавалі браму-званіцу. У ХIХ ст. да парафіі належалі капліцы ў Студзеніках і на местачковых могілках.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам касьцёл не зачыняўся, хоць савецкія ўлады адабралі будынак плябаніі.
27 траўня 1992 году пры касьцёле пачаў дзеяць кляштар францішканаў, які разьмяшчаецца ў новай плябаніі, збудаванай у 1988—1989 гадох.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад завяршаецца трыкутным франтонам зь невялікай сыгнатуркай, на ім знаходзіцца надпіс «BÓG NASZĄ UCІECZKĄ» («Бог — наш паратунак»). На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя роўныя ліштвы прастакутных аконных праёмаў, прасьценкавыя пілястры, трыгліфны фрыз з карнізам на дэнтыкулах, шырокі антаблемэнт.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай драўлянай стольлю. Інтэр’ер аздабляюць разьбяныя барокавыя алтары XVІІІ ст. У цэнтры галоўнага алтара зьмяшчаецца абраз Маці Божай Поразаўскай, які ў 1937 годзе намаляваў Пётар Сергіевіч, наверсе — тытульны абраз Сьвятога Міхала Арханёла. Бакавыя алтары 2-ярусныя: у левым — абраз Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Дамініка з ружанцам, наверсе зьмяшчаецца абраз Сьвятой Марыі Магдалены, а таксама фігуры Езуса Ўбічаванага і Маці Божай, у правым — абраз Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса, наверсе — Маці Божая Шкаплерная і фігуры Сьвятых Пятра і Паўла. На бакавых сьценах малітоўнай залі зьмяшчаюцца вялікія абразы Сьвятога Вінцэнта (налева) і Сьвятога Францішка. Уздоўж заходняй сьцяны — балькон хораў, дзе знаходзіцца арган, створаны ў 1897 годзе Эдвардам Крукоўскім на сродкі, што сабралі парафіяне.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай, галоўны ўваход праз браму-званіцу. У званіцы захоўваецца звон зь сюжэтнай гравюрай, адліты ў 1749 годзе[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 13
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 300.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.