Перайсьці да зьместу

Поразаўскі сельсавет (Сьвіслацкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Поразаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Поразава
Дата ўтварэньня 18 кастрычніка 2013
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Поразаўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Поразаў.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Поразаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Поразаў. З 20 верасьня 1944 году ў Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Лескаўскага сельсавету[3]. 30 красавіка 1958 году скасаваны ў сувязі з наданьнем вёсцы Поразаў статусу гарадзкога пасёлка, населеныя пункты перададзены ў склад Поразаўскага пассавету.

Пасьля скасаваньня Поразаўскага раёну 20 студзеня 1960 году пассавет увайшоў у склад Сьвіслацкага раёну. 2 сьнежня 1961 году да пассавету далучана частка тэрыторыі скасаванага Крапіўніцкага сельсавету (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Гурчыны, Залесная, Крапіўніца, Малая Каланая, Маташы, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы, Хрустава, Шурычы і хутар Сакольнікі).

23 сьнежня 1964 году ў склад Навадворскага сельсавету перададзены вёскі Залесная, Лозы і Шурычы. 15 лістапада 1971 году скасавана вёска Лескі (зьлілася зь вёскай Новасады)[4].

23 лютага 1976 году ў склад Вердаміцкага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі)[5].

14 лютага 1977 году да пассавету далучана тэрыторыя скасаванага Гарнастаевіцкага сельсавету. 20 ліпеня 1992 году ў склад пассавету зь Вердаміцкага сельсавету вернуты вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі.

1 студзеня 2014 году Поразаўскі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет з цэнтрам у мястэчку Поразаў[6].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 году — 1637 чалавек[7], зь іх 51,5% — беларусы, 44,6% — палякі[8].

  1. Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.)Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. Численность населения на 1 января 2026 г. и среднегодовая численность населения за 2025 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, посёлков городского типа (рас.)Минск: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2026. — 30 с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  6. Перечень наименований географических объектов, изменивших род объекта в 2013 году (рас.) // Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года