Перайсьці да зьместу

Эстэр Рахель Камінская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстэр Рахель Камінская
אסתר רחל קאַמינסקאַ
Імя пры нараджэньні Эстэр Рахель Хальперн
Дата нараджэньня 10 сакавіка 1870
Месца нараджэньня Поразаў
Дата сьмерці 25 сьнежня 1925 (55 гадоў)
Месца сьмерці Варшава
Месца пахаваньня
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 1888—1925
Дзеці Regina Kamińska[d], Іда Каміньска[d] і Joseph Kaminski[d]
IMDb ID nm0436704

Эстэр Рахель Камінская (народжаная Хальперн; на ідышы: אסתר רחל קאַמינסקאַ; 10 сакавіка 1870, Поразаў — 25 сьнежня 1925, Варшава) — акторка тэатру і кіно габрэйскага паходжаньня; заснавальніца Габрэйкаскага тэатру ў Варшаве. Многімі лічыцца «мацераю габрэйскага тэатру».

Магіла Эстэр Рахель Камінскай. Аўтар надгробнай пліты — Фэлікс Рубінліхт

Нарадзілася ў Поразаве ў сям’і Шымана Хальперна — кантара мескай сынагогі. Дэбютавала ў 1888 годзе ў трупе Абрагама Іцхака Камінскага, за якога выйшла замуж у 1893[1]. У 1892 выступае на сцэне варшаўскага тэатру «Эльдарада». У 1893 трупа Камінскага атрымлівае дазвол выступаць у памяшканьні расейска-польскага варшаўскага тэатру Альгінскай[2]. Тут Эстэр Рахель выконвае ролі ў мэлядрамах, камэдыях і апэрэтах.

У 1906 Абрагам Камінскі засноўвае свой тэатар у Варшаве. У 1908 Камінскія дамагліся аб’яднаць найлепшых габрэйскіх актораў Варшавы ў «Літэрарышэ трупэ» («Літаратурная трупа»), якую неўзабаве ўзначаліла Эстэр Рахель[2]. На яе загад у рэпэртуар трупы былі ўключаныя найноўшыя творы габрэйскіх аўтараў — Іцхока — Лейбуша Пэрэца, Якава Гордзіна, Давіда Пінскага і іншых, што заклала падмурак сур’ёзнага габрэйскага драматычнага рэпэртуару.

У 1913 Абрагам Камінскі заснаваў новы тэатар у Варшаве на вуліцы Абозная 1 / 3. Сродкі на яго былі здабытыя ў часе турнэ па Злучаных Штатах (1909—1910). У 1910 трупа разам з Эстэр Рахель гастралявала ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве і многіх іншых гарадах Расейскай імпэрыі, у 1913 — у Парыжы і Лёндане[2]. У кіно пачала здымацца да Першай сусьветнай вайны.

У 1925 Эстэр Рахель Камінская памерла. У 1926 варшаўскі штотыднёвік «Дэр момэнт» апублікаваў яе ўспаміны — «Дэрнэр ун блумэн» («Церніі і кветкі»)[1]. Пахаваная на габрэйскіх могілках у Варшаве (участак 39)[3][4].

Эстэр Рахель і Абрагам Камінскія мелі траіх дзяцей: Рэгіну, Іду і Юзэфа.

  • Мірэле Эфрос (1912)
  • Незнаёмы (1913)
  • Забой (1914)
  • Мачыха (1914)
  • Ткіес каф (Змова) (1923)
  1. ^ а б КАМИНЬСКИЕ, семья деятелей театра на идиш. (рас.). eleven.co.il. Праверана 23 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ а б в Династия Каминьских (рас.). История евреев Беларуси. Праверана 23 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Grób Ester Rachel Kamińskiej w bazie danych Cmentarza Żydowskiego przy ul. Okopowej w Warszawie
  4. ^ Cmentarze m. st. Warszawy. Cmentarze żydowskie. — Warszawa: 2003. — ISBN 83-916419-3-7
  • Henry Kroszczor : Jewish Cemetery in Warsaw. Warsaw : Polish Scientific Publishers, 1983, p. 16 ISBN 83-01-04304-0
  • Jan Jagielski : Guide to the Jewish cemetery in Warsaw at ul. Okopowa 49/51. Z. 1, Other Central Avenue. Warsaw: Society for Protection of Monuments. Social Committee for the Care of Cemeteries and Monuments of Jewish Culture in Poland, 1996, pp. 58—59. ISBN 83-90-66296-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эстэр Рахель Камінскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў