Сьвіслацкі сельсавет (Сьвіслацкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвіслацкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сьвіслач
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1984 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сьвіслацкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — горад (да 2000 г. гарадзкі пасёлак) Сьвіслач (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Сьвіслацкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. У 1976 годзе ў склад сельсавету з Вердаміцкага сельсавету перададзены вёскі Казейкі, Монтаўты, Несьцеравічы, Сакі, Ханчыцы[1].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2639 чалавек[2], зь іх 74,7% — беларусы, 18,4% — палякі, 4,6% — расейцы[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  2. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.