Царква Сьвятой Тройцы (Поразаў)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Поразаў |
Каардынаты | 52°56′13.80″ пн. ш. 24°21′52.80″ у. д. / 52.9371667° пн. ш. 24.3646667° у. д.Каардынаты: 52°56′13.80″ пн. ш. 24°21′52.80″ у. д. / 52.9371667° пн. ш. 24.3646667° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | расейска-бізантыйскі стыль[d] |
Царква Сьвятой Тройцы |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Поразаве. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на рагу гістарычных Ваўкавыскай і Слонімская вуліцаў[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Поразаве збудавалі ў 1872 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду, якая згарэла ў 1868 годзе.
За савецкім часам царква не зачынялася.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавая аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя складаецца з 8-граннай званіцы над кубападобным прытворам, кароткай трапезнай, папярочнай прастакутнай у пляне малітоўнай залі, 5-граннай апсыды з бакавымі рызьніцамі. 2-східьны дах асноўнага аб’ёму завяршаецца ў цэнтры купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане, на ўскрайках — малымі купаламі-цыбулінамі. Купаламі-цыбулінамі таксама завяршаюцца вальмавы дах апсыды і шацёр званіцы. Тры ўваходы ў прытворы праз аркавыя парталы з калёнкамі, аркавыя аконныя праёмы дэкаруюцца рустам[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.