Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў (Багудзенкі)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў | |
Палац Бутаўт-Андрайковічаў | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Поразаў |
| Каардынаты | 52°56′47,95″ пн. ш. 24°22′43,22″ у. д.HGЯO |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў на мапе Беларусі Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў | |
Палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Поразаве. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Росі, у мясцовасьці Багудзенках[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з палаца і парку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сядзіба ў Багудзенках сфармавалася ў сярэдзіне XIX ст. Тады ж збудавалі драўляны палац.
За савецкім часам у палацы разьмясьцілася лякарня.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Палац — помнік архітэктуры клясыцызму з рысамі барока. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты высокім ламаным дахам. Стаіць на падмурку з драўляных брусоў. Сьцены знадворку ашаляваныя, унутры атынкаваныя. Тры рызаліты (над сярэднім — мансарда) вылучаюцца на галоўным фасадзе выступамі, на паркавым — гранёнымі эркерамі з ламанымі шатровымі дахамі. З тарцоў узвышаюцца дзьве 2-павярховыя вежападобныя алькежы, завершаныя сьпічастымі шатровымі дахамі. Цэнтральны ўваход паз 4-слуповы ганак. У аздобе фасадаў выкарыстоўваецца разьба (балясіны, валюты, ліштвы).
Пачатковы анфілядны плян будынка зьмянілі на калідорны. Інтэр’еры не зьберагліся.
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Парк рэгулярнага пляну мае сыстэму узаемна пэрпэндыкулярных алеяў. Перад галоўным фасадам палаца разьмяшчаецца круглы партэр. Сярод насаджэньняў пераважаюць таполя і ліпа[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Палятаева, 74/6
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000482 |