Пліса (возера)
Возера
Пліса
Пліса |
Пліса — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Мнюты. Знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, за 17 км на паўночны ўсход ад места Глыбокага. Плошча паверхні возера 4,24 км². Даўжыня 6,2 км, найбольшая шырыня 1,43 км. Найбольшая глыбіня дасягае 15 м, сярэдняя складае 5,6 м. Аб’ём вады 23,6 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 18,2 км.
На паўночным беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Пліса.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна возера складанага тыпу, лопасьцевай формы, выцягнутая ў кірунку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 мэтраў, складзеныя з суглінкаў і супесяў. Берагавая лінія зьвілістая і ўтварае вялікія затокі. Берагі нізкія, пясковыя і забалочаныя. Літаральная зона вузкая. Глыбіні да 2 мэтраў займаюць каля 20% плошчы возера. Дно да глыбіні 6—7 мэтраў пясковае, глыбей высьцілаецца слоем сапрапэлю таўшчынёй каля 5 мэтраў.
На возеры 7 выспаў агульнай плошчай каля 0,025 км².
Возера мэзатрофнае, праточнае. Упадаюць рэкі Шоша і Сьвіліца, ручаі. Выцякае рака Мнюта.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Возера зарастае слаба. Уздоўж берагоў вузкая перарывістая паласа расьліннасьці — трысьнёг, чарот, аер. Да глыбіні 3 мэтры растуць рдзесты.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, гусьцяра, судак, мятуз, краснапёрка, язь[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мельнікаў А. Пліса // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 223.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.