Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Пліса)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Пліса |
| Каардынаты | 55°34′02,46″ пн. ш. 28°13′08,80″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Полацкая япархія |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Плісе. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Плісе збудавалі ў 1877 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 3-часткавую кампазыцыю фармуюць кубападобныя аб’ёмы прытвора, малітоўнай залі і апсыды. Шацёр надбудаванай над прытворам 3-яруснай 4-граннай званіцы завяршаецца купалам-цыбулінай, пакаты 4-схільны дах цэнтральнага аб’ёму — купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апярэзваюцца аркатурнымі фрызамі і кутнімі руставанымі лапаткамі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.