Перайсьці да зьместу

Новалукомаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 00:00, 30 кастрычніка 2017. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Новалукомаль
трансьліт. Novalukomaĺ[a]
Лукомская ДРЭС
Лукомская ДРЭС
Герб Новалукомлю Сьцяг Новалукомлю


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Чашніцкі
Вышыня: 175 м н. у. м.
Насельніцтва: 13 072 чал. (2017)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2133
Паштовы індэкс: 211162
СААТА: 2251510000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°39′57″ пн. ш. 29°9′17″ у. д. / 54.66583° пн. ш. 29.15472° у. д. / 54.66583; 29.15472Каардынаты: 54°39′57″ пн. ш. 29°9′17″ у. д. / 54.66583° пн. ш. 29.15472° у. д. / 54.66583; 29.15472
Новалукомаль на мапе Беларусі ±
Новалукомаль
Новалукомаль
Новалукомаль
Новалукомаль
Новалукомаль
Новалукомаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://novolukoml.by

Новалукомальместа ў Беларусі, на беразе Лукомскага возера. Уваходзіць у склад Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 13 072 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Чашнікаў. Таварная чыгуначная станцыя ў месьце, найбліжэйшая пасажырская станцыя — Чашнікі на лініі Ворша — Лепель (за 20 км).

Новалукомаль — места беларускіх энэргетыкаў. Тут працуе Лукомская ДРЭС.

Назва

Назва Новалукомаль утварылася ад вёскі Лукомлю і ад аднайменнага Лукомскага возера, на беразе якога знаходзіцца места.

Гісторыя

Гісторыя Новалукомлю пачалася ў 1964 годзе, калі ў зьвязку з пачаткам будаваньня Лукомальскай ДРЭС тут заснавалі пасёлак. 31 сьнежня 1965 году Новалукомаль атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. 31 ліпеня 1970 году ён атрымаў статус места.

У 2004 годзе Новалукомаль адзначыў сваё 40-годзьдзе. У гэты ж год тут асьвяцілі касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены[2]. 20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 6,7 тыс. чал.; 1974 год — 10,6 тыс. чал.[3]; 1989 год — 13,8 тыс. чал.; 2000 год — 15,1 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 14,8 тыс. чал.; 2009 год — 13 945 чал.[5] (перапіс); 2014 год — 13 088 чал.; 2017 год — 13 072 чал.[1]

Адукацыя

У Новалукомлі працуюць 2 агульныя сярэднія школы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўлае паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць палац культуры і кінатэатар.

Спорт

Эканоміка

Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Транспарт

Мае аўтобуснае злучэньне зь Менскам і Віцебскам.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае санаторыя-прафілякторыя «Сасновы бор». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лукомаль».

Славутасьці

Каля места, ува ўрочышчы Гарадку на рацэ Лукомцы, знаходзіцца помнік археалёгіі — стаянка эпохі позьняга мэзаліту (5—4 тысячагодзьдзе да н. э.).

Заўвагі

  1. ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Novalukomĺ

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі