Міранка (гідралягічны заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Гідралягічны заказьнік «Міранка» — дзяржаўны заказьнік рэспубліканскага значэньня. Створаны пастановай Кабінэту Міністраў РБ ад 25 верасьня 1996 году №632[1] у мэтах стабілізацыі гідралягічнага рэжыму рэк Нёман і Вуша.

Межы заказьніка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заказьнік агульнай плошчай 3107 га месьціцца ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці на землях ляснога фонду ў кварталах № 1—16, 19, 20, 77—81 Мірскага лясьніцтва (1840 га) і ў кварталах № 68—81 Ярэміцкага лясьніцтва (1267 га) Наваградзкага лясгасу.

Межы заказьніку: на поўначы ад заходняга кута квартала № 68 Ярэміцкага лясьніцтва ва ўсходнім кірунку па межах кварталаў № 68—71, 74, 76, 81 гэтага лясьніцтва; на ўсходзе па межах кварталаў № 4, 5, 9, 12, 16, 20 Мірскага лясьніцтва; на поўдні па межах кварталаў № 20, 19, 14, 13, 7, 8, 1, 78, 79, 81, 80 Мірскага лясьніцтва; на захадзе па межах кварталаў № 80, 77, 6, 78, 1 Мірскага лясьніцтва, кварталаў № 77, 78, 75, 73, 72, 69, 68 Ярэміцкага лясьніцтва да заходняга кута кварталу № 68 гэтага лясьніцтва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.levonevski.net/pravo/norm2009/num41/d41170.html Пастанова Кабінэту Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.09.1996 N 632 «Аб стварэньні рэспубліканскага гідралягічнага заказьніка „Міранка“»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]