Перайсьці да зьместу

Вэрдэр Брэмэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрдэр
Поўная назва Sportverein Werder Bremen von 1899 e. V.
Заснаваны 4 лютага 1899
Горад Брэмэн, Нямеччына
Стадыён Вэзэрштадыён
Умяшчальнасьць: 42 500
КіраўнікГубертус Гес-Груневальд[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2024—2025 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
werder.de (ням.) (анг.)

«Вэ́рдэр» (па-нямецку: SV Werder Bremen) — нямецкі футбольны клюб з гораду Брэмэну. Заснаваны ў 1899 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нямеччыны (1965, 1988, 1993, 2004), шасьціразовы пераможца Кубка Нямеччыны (1961, 1991, 1994, 1999, 2004, 2009). Пераможца Кубка ўладальнікаў кубкаў (1992), фіналіст Кубка УЭФА (2009).

Клюб быў заснаваны 4 лютага 1899 году як «Fußballverein Werder»[2] групай з шаснаццаці прафэсійна-тэхнічных школаў, якія выйгралі прыз спартовага абсталяваньня[3]. Яны ўзялі сваю назву ад рэдка выкарыстоўваемага рэгіянальнага нямецкага слова «рачны паўвостраў», якое апісвае бераг ракі ў месцы, дзе спачатку гуляла каманда. На дадзены момант таварыства «Вэрдэр» налічвае 39 100 чальцоў[4].

Пасьля шматлікіх рэгіянальных посьпехаў і заваёваў кубка, ягоны першы нацыянальны посьпех прыйшоў зь перамогай у Кубку Нямеччыны ў 1961 годзе. Калі ў 1962 годзе была створана Бундэсьліга, Брэмен стаў чэмпіёнам ейнага другога сэзону ў 1965 годзе.

Клюб пакінуў Бундэсьлігу ў 1980 годзе на адзін сэзон і вярнуўся туды са сваім новым трэнерам Ота Рэхагелем для новых перамогаў: другое месца ў 1983 і 1986 гадах, і яшчэ адно званьне чэмпіёна ў 1988 годзе. У Кубку Нямеччыны «Вэрдэр» выходзіў у фінал у 1989 і 1990 гадах, але канчаткова перамог у 1991 годзе. У наступным эўрапейскім Кубку кубкаў Брэмэн таксама быў пасьпяховы й перамог яго ў 1992 годзе. У 1993 годзе «Вэрдэр» стаў чэмпіёнам у трэці раз. Кубак Нямеччыны быў выйграны зноў і на наступны 1994 год.

У 1995 годзе Рэхагель сышоў з каманды, каб трэніраваць «Баварыю Мюнхэн», і гэта прывяло да крызісу, які скончыўся толькі ў 1999 годзе з прыходам новага трэнэра Томаса Шаафа. Брэмэн перамог «Баварыю» ў фінале Кубка. Наступныя гады клюб замацаваўся ў верхняй палове табліцы лігі.

Заўзятары клюбу сьвяткуюць перамогу ў Кубку Нямеччыны ля будынку ратушы.

У 2004 годзе, празь пяць гадоў пасьля прыходу Томаса Шаафа, Вэрдэр заваяваў свой 4-ы тытул чэмпіёна. Каманда вырвалася на 9 пунктаў наперад і мела дзьве гульні ў запасе, перад выязной гульнёй з супернікам — «Баварыяй». «Вэрдэр» перамог 3:1 і аформіў чэмпіёнства. Крыху пазьней клюб перамог каманду з Другой Бундэсьлігі «Алеманію» 3:2 у фінале Кубка Нямеччыны. Гэта быў 5-ы кубак у гісторыі клюбу. У выніку, у 2004 годзе быў зроблены залаты дубль (яго дамагаліся толькі чатыры каманды ў Нямеччыне). У 2009 годзе каманда прабілася ў фінал Кубка УЭФА, але прайграла ў авэртайме данецкаму «Шахтару» зь лікам 1:2. Але затое каманда перамагла ў фінале Кубка Нямеччыне ў левэркузэнскага «Баеру» зь лікам 1:0, заваяваўшы 6-ы кубак у сваёй гісторыі.

У гэты час у «Вэрдэра» было некалькі гульцоў, якія яны прадалі за вялікія грошы, у тым ліку Дыегу, Торстэна Фрынгса, Міраслава Клёзэ, Мэсута Эзіля і Кляўдыё Пісара. У кастрычніку 2010 году Пісара стаў замежным бамбардзірам-рэкардсмэнам у гісторыі Бундэсьлігі[5]. У 2013 годзе Шааф пакінуў клюб на ўзаемную згоду пасьля таго, як каманда фінішавала на 14-м месца ў Бундэсьлізе[6]. У сэзоне 2019—2020 гадоў брэмэнскі клюб перамог «Кёльн» зь лікам 6:1 у апошні гульнявы ​​дзень, дзякуючы чаму абыйшоў дусэльдорфскую «Фартуну» і пазьбег вылету з найвышэйшага дывізіёну. Тым ня менш «Вэрдэр» мусіць згуляць пераходны матч з прадстаўніком другога дывізіёну за месца ў Бундэсьлігі[7][8]. У выніку двух матчаў супраць «Гайдэнгайму» паўночнікі толькі паводле правілу праведзеных галоў у гасьцях здолелі захаваць месца ў эліце[9]. Тым ня менш, у наступным сэзоне «Вэрдэр» заняў 17-ы радок і вылецеў у Другую Бундэсьлігу ўпершыню з 1979—1980 гадоў[10]. Аднак, ужо хутка брэмэнцы вярнуліся ў Бундэсьлігу[11].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Бэльгіі Аб Аліўе Дэман Edit this on Wikidata 2000
3 Сьцяг Японіі Аб Юкінары Сугавара Edit this on Wikidata (ар. Саўтг.) 2000
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Нікляс Штарк 1995
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Амас Піпэр Edit this on Wikidata 1998
6 Сьцяг Даніі ПА Енс Стаге Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Бэльгіі Нап Самюэль Мбангюля Edit this on Wikidata 2004
8 Сьцяг Нямеччыны Аб Мітчэль Вайзэр 1994
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Кеке Топ Edit this on Wikidata 2004
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Леанарда Бітэнкурт Edit this on Wikidata 1993
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Юстын Нджынма Edit this on Wikidata 2000
13 Сьцяг Эстоніі Бр Карл Хэйн Edit this on Wikidata (ар. Арсэнал) 2002
14 Сьцяг Бэльгіі ПА Сэнэ Лінэн Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Аўстрыі Нап Марка Груль Edit this on Wikidata 1998
18 Сьцяг Швайцарыі ПА Кэмэран Пуэртас Edit this on Wikidata (ар. Аль-Кадысія) 1998
19 Сьцяг Сэрбіі Нап Ёван Мілошавіч Edit this on Wikidata (ар. Штутгарт) 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Аўстрыі ПА Рамана Шмід 2000
22 Сьцяг Аргентыны Аб Хуліян Малятыні Edit this on Wikidata 2001
23 Сьцяг Швайцарыі Аб Ісаак Шміт Edit this on Wikidata (ар. Лідс Юн.) 1999
24 Сьцяг Харватыі ПА Патрыс Човіч Edit this on Wikidata 2007
25 Сьцяг Нямеччыны Бр Маркус Кольке Edit this on Wikidata 1990
27 Сьцяг Нямеччыны Аб Фэлікс Агу Edit this on Wikidata 1999
29 Сьцяг Нямеччыны Нап Салім Муса Edit this on Wikidata 2006
30 Сьцяг Нямеччыны Бр Міё Бакгаўс Edit this on Wikidata 2004
31 Сьцяг Нямеччыны Аб Карым Кулібалі Edit this on Wikidata 2007
32 Сьцяг Аўстрыі Аб Марка Фрыдль (капітан) 1998
33 Сьцяг Нямеччыны Аб Мік Шмэтгенс Edit this on Wikidata 2007
34 Сьцяг Нямеччыны ПА Вэсьлі Адэ Edit this on Wikidata 2007
37 Сьцяг Баўгарыі Бр Стэфан Смаркалеў 2007
39 Сьцяг Аўстрыі Аб Максіміліян Вёбэр Edit this on Wikidata (ар. Лідс Юн.) 1998
44 Сьцяг Нігерыі Нап Віктар Баніфэйс Edit this on Wikidata (ар. Баер) 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]