Сток Сіці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сток Сіці
Stoke City.png
Поўная назва Stoke City Football Club
Заснаваны 1863
Горад Сток-он-Трэнт, Ангельшчына
Стадыён Брытанія
Умяшчальнасьць: 28 383
Прэзыдэнт Пітэр Коатс
Галоўны трэнэр Гэры Роўэт
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2017—2018 Прэм’ер-Ліга, 19 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Сток Сіці» (па-ангельску: Stoke City Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб, які разьмяшчаецца ў горадзе Сток-он-Трэнт, графства Стафардшыр. Выступае ў ангельскай Прэм’ер-Лізе. Зьяўляецца другім найстарэйшым прафэсійным клюбам Ангельшчыны пасьля «Нотс Каўнці». Клюбная мянушка «ганчары» зьявілася з-за разьвіцьця керамічнай прамысловасьці ў Сток-он-Трэнце. Хатнюю форму складаюць белая футболка з чырвонымі вэртыкальнымі палосамі і белыя шорты. Першым і галоўным трафэем клюбу стаў выйграны ў 1972 годзе Кубак футбольнай лігі, калі «Сток Сіці» быў мацнейшы за «Чэлсі» зь лікам 2:1. Клюб выйграваў трафэй Футбольнай лігі двойчы, у 1992 і 2000 годзе. Найвышэйшай пазыцыяй у чэмпіянаце Ангельшчыны зьяўляецца 4 месца, якое клюб двойчы займаў, спачатку ў сэзоне 1935—1936 гадоў, а потым у сэзоне 1946—1947 гадоў. «Сток Сіці» не аднойчы рэпрэзэнтаваў ангельскі футбол у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах, а ў 2011 годзе дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе быў пераможаны клюбам «Манчэстэр Сіці».

Хатні стадыён «Брытанія» месьціць 28 383 гледачы, ён быў адчынены ў 1997 годзе, а з 1878 году клюб гуляў на стадыёне «Вікторыя Граўнд». Дзейны прэзыдэнт Пітэр Коатс кіруе клюбам з 22 траўня 2006 году. Традыцыйнымі для клюбу зьяўляюцца кашулі з чырвонымі й белымі вэртыкальнымі палосамі, белыя шорты й панчохі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сток Сіці» быў утвораны ў 1863 годзе пад назвай «Валацугі са Стоку» (па-ангельску: Stoke Ramblers), калі вучні школы Charterhouse сфармавалі футбольны клюб[1]. Першы задакумэнтаваны матч клюбу адбыўся ў кастрычніку 1868 году, калі каманды правяла гульню супраць клюбу «EW May XV» на пляцоўцы Крыкетнага клюбу імя Вікторыі. Гэнры Альманд, заснавальнік клюбу, які таксама быў ягоным капітанам, забіў першы гол клюбу. У гэты пэрыяд каманда праводзіла свае матчы на пляцоўцы Крыкетнага клюбу, аднак зь цягам часу «Сток» перайшоў на суседняе поле «Сўітынгз Філд» у 1875 годзе, каб справіцца з ростам наведвальнасьці матчаў.

У 1878 годзе клюб быў аб’яднаны з Крыкетным клюбам імя Вікторыі. Клюб зноўку пераехаў на сваю былую гульнявую пляцоўку, які неўзабаве стаў вядомы як «Вікторыя Граўнд»[2]. Прыкладна ў гэты ж час клюб прыняў сваю традыцыйную чырвона-белую перапялясую форму. У жніўні 1885 году клюб атрымаў статус прафэсійнай каманды.

«Сток» быў адным з дванаццаці чальцоў-заснавальнікаў Футбольнай Лігі, калі яна паўстала ў 1888 годзе[3]. Клюб змагаўся ў першых двух сэзонах, сканчаючы абодва разы чэмпіянат на апошнім радку выніковай табліцы[4]. У 1890 годзе «Сток» ня здолеў пераабрацца ў Лігу й уступіў у зьвяз футболу, які яны адразу ж перамаглі, і такім чынам былі пераабраны ў Футбольную лігу. «Сток» правёў наступныя 15 сэзонаў у першым дывізіёне, дасягнуўшы ў 1899 годзе паўфіналу Кубку Ангельшчыны, пакуль ня вылецеў зь Лігі ў 1907 годзе. «Сток» збанкрутаваўся й на пачатку Першай сусьветнай вайны не ўдзульнічаў у розыгрышу Футбольнай лігі. Падчас ваеннага пэрыяду, «Сток» увайшоў у Лігу Ланкашыра[5]. Калі футбольныя турніры ў Ангельшчыне былі адноўлены ў жніўні 1919 году, «Сток» паўторна далучыўся да Лігі.

Уздым[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе клюб стаў уладальнікам «Вікторыі Граўнд». За гэтым рушыла ўсьлед будаўніцтва новай трыбуны, якая павялічыла агульную ёмістасьць стадыёну да 50 тысячаў чалавек[6]. У 1925 годзе, Сток-он-Трэнт атрымаў статусу гораду, што дало магчымасьць пераназваць клюб у «Сток Сіці» ў 1928 годзе[7].

У 1930-я гады дэбютаваў за клюб самы знакаміты зь яго гульцоў, Стэнлі Мэт’юз. Стэнлі, які вырас у Гэнлі й быў вучнем клюбу, у першы раз выйшаў на пляцоўку ў футболцы клюбу ў сакавіку 1932 году ў матчы супраць «Бэры» ва ўзросьце 17 гадоў[8]. Да канца дзесяцігодзьдзя, Мэт’юз зарэкамэндаваў сябе як у зборнай Ангельшчыне, гэтак як адзін зь лепшых футбалістаў свайго пакаленьня. «Сток Сіці» дасягнуў прасоўваньня ў Футбольную лігу ў 1933 годзе, аднак Мэт’юз згуляў толькі 15 гульняў у тым сэзоне. Ён тым ня менш забіў свой ​​першы гол за клюб у матчы супраць аднаго з прынцыповых супернікаў клюбу «Порт Вэйл» у пераможным матчы 3:1[9].

Да 1934 году сярэдняя наведвальнасьць клюбу ўзрасла да больш чым 23 тысячаў чалавек, што, у сваю чаргу, дало магчымасьць клюбу павялічыць колькасьць сродкаў, якія выдзяляюцца на трэнфэрную дзейнасьць. Клюб стаў адным зь лідэраў ангельскага футболу, і менавіта ў гэты пэрыяд клюб аформіў сваю рэкордную перамогу ў лізе, перайграўшы зь лікам 10:3 «Ўэст Бромўіч Альбіён» у лютым 1937 году. У красавіку таго ж году клюб дасягнуў і рэкорду наведвальнасьці, калі на гульні супраць «Арсэналу» былі зафіксаваныя на трыбунах 51 373 чалавекі. Фрэдзі Стыл забіў 33 галы ў сэзоне 1936—1937 гадоў, што застаецца рэкордам клюбу.

Далейшая гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1952 годзе клюб пакінуў Першы Дывізіён Футбольнай Лігі, вышэйшай на той момант футбольнай лігі Ангельшчыны. У 1960 годзе клюбам стаў кіраваць Тоні Ўодынгтан, а праз 2 гады ён вывеў каманду ў найвышэйшы дывізіён. У 1972 годзе клюб заваяваў Кубак Футбольнай Лігі, першы сур’ёзны трафэй у сваёй гісторыі. 4 траўня 2008 году клюб упершыню з 1985 году выйшаў у Прэм’ер-Лігу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Айчынныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэкорды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наведвальнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выніковасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «1863–1888 In The Beginning». Stoke City Official Website
  2. ^ «Stoke City Football Club». albionroad.com.
  3. ^ «Blackburn Rovers FC». BBC.
  4. ^ «1888–1900 Election Fever». Stoke City Official Website.
  5. ^ «1910–1920 Rebirth». Stoke City Official Website.
  6. ^ «1920–1930 The Fall And Rise». Stoke City Official Website.
  7. ^ The Oatcake. «SCFC History». oatcake.co.uk.
  8. ^ «The first gentleman of soccer». BBC News
  9. ^ «1930–1940 Stan's The Man». Stoke City Official Website.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сток Сіцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў