Талька (вёска)
Талька лац. Talka | |
Першыя згадкі: | 1833 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Блускі |
Вышыня: | 143 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 401 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222813 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°22′10″ пн. ш. 28°20′40″ у. д. / 53.36944° пн. ш. 28.34444° у. д.Каардынаты: 53°22′10″ пн. ш. 28°20′40″ у. д. / 53.36944° пн. ш. 28.34444° у. д. |
± Талька | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Та́лька[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Талі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Таліка або Талька (Taliko, Talke) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Тальку датуецца 1833 годам. Паводле дакумэнту «Аб ліквідацыі Сьмілавіцкага місіянэрскага рымска-каталіцкага манастыру», які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, пасьля паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады дзеля абмежаваньня каталіцкага і польскага ўплыву зачынілі місіянэрскі кляштар у Сьмілавічах. Маёмасьць кляштару было загадана прадаць з адкрытага торгу й грошы перадаць у казну Менскай губэрні. На торг зьехаліся шляхта і купцы-габрэі, у тым ліку згадваецца купец Ёсель Ёселевіч з Талькі.
Па адкрыцьці ў 1873 годзе руху на лініі Вялейка — Бабруйск Лібава-Роменскай чыгункі вёска стала разьвівацца і расьці.
20—22 верасьня 1941 году ў лесе каля Талькі нямецкімі захопнікамі было расстраляна мірнае габрэйскае насельніцтва Талькі. На месцы іх пахаваньня былі пастаўленыя мармуровыя пліты з прозьвішчамі забітых: Прус, Цывіны, Зубаравы, Фрукмкіны, Меламед, Розін, Кац. Ініцыятарам мэмарыялу выступіў генэрал Ільля Прус(ru), сваякі якога таксама ў ліку забітых.
З 20 жніўня 1924 году да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Талькаўскага сельсавету[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Праваслаўная царква ў Тальцы
-
Дом культуры і бібліятэка ў Тальцы
-
Уваход у Дом культуры
-
Чыгуначная станцыя ў Тальцы
-
Мэмарыяльная дошка ў памяць пра Якуба Коласа, які жыў калісьці ў Тальцы
-
Талькаўскае лясьніцтва
-
Помнік загінулым салдатам і партызанам у пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945)
-
Магіла ў Тальцы сяржанта Емяльянава і партызана з Чэхіі Вільяма Гамулы (1924—1944)
-
Уваход у лядоўню, пабудаваную ў 1913 годзе. Талька
-
Чыгуначная службовая пабудова канца XIX — пачатку XX ст.
-
Чыгуначная службовая пабудова канца XIX — пачатку XX ст.
-
Чыгуначная казарма пачатку ХХ стагодзьдзя
-
Чыгуначная казарма пачатку ХХ стагодзьдзя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 387.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)