Лубін Касьцельны
| Лубін Касьцельны | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1447 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°45′22″ пн. ш. 23°00′26″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Лубін Касьцельны на мапе Польшчы Лубін Касьцельны | |
Лубін Касьцельны (па-польску: Łubin Kościelny) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
У 1919—1934 гадах цэнтар самастойнае гміны Лубін. Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 66.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны на месцы[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская. Невялікая колькасьць жыхароў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Пятра і Паўла ў Маляшах.).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1447 годзе Казімер Ягелончык дараваў вёску Рудалтова польскаму шляхціцу Яну Лубе гербу Любіч. Сын Яна — Пётра значна разбудаваў маёнтак і фундаваў тут касьцёл. Пётра Луба быў судьдзёй бельскім і ўзначалваў заходы шляхты бельскай зямлі ў вялікага князя Аляксандара пра наданьне ім польскага шляхоцкага права. Пад канец 16 ст. маёнтак быў падзеляны паміж шматлікіх прадстаўнікоў роду Лубаў, а з 17 ст. Лубін атрымаў сёньняшнюю назву Лубін Касьцельны. Лубін добра разьвіваўся — былі тута карчма, некалькі млынаў, а нават парафіяльная школа. Маёнтак прадаўжаў дзяліцца, яшчэ ў 16 ст. сям’я Менскіх атрымала землі будучай Берасьцянкі, а ў 17 ст. Серакоўскія заснавалі Серакавізну. У 18 ст. Лубін Касьцельны перайшоў да сям’і Нівінскіх, а на канцы гэтага стагодзьдзя ўладальнікам вёскі быў Міхал Вітаноўскі. З 19 ст. не фіксуецца вялікага маёнтку Лубін, але шмат дробнашляхоцкіх маёмасьцяў і касьцельны фальварак. З 1906 г. пачалася пабудова новага касьцёлу (стары быў разабраны па тэхнічных прычынах у 1910 г), які быў кансакраваны ў 1910 г.[3]. У міжваенны пэрыяд Лубін Касьцельны стаў цэнтрам самастойнае гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 211 жыхароў (194 каталікоў ды 17 правасалаўных, 200 палякаў і 11 беларусаў)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Лубін Касьцелны быў далучаны да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023610?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Лубін Касьцельны - Парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны (пол.) Diecezja Drohiczyńska Праверана 22 красавіка 2015 г.
- ↑ Лубін Касьцельны (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 22 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 22 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
