Перайсьці да зьместу

Праневічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Праневічы
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Pronevičy
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Бельск-Падляскі
Першыя згадкі 1536
Часавы пас
Каардынаты 52°48′26″ пн. ш. 23°11′38″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-100
Нумарны знак BBI
Праневічы на мапе Польшчы
Праневічы
Праневічы
Праневічы

Пране́вічы (па-польску: Proniewicze, па-падляску: Pronevíčy[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Арханёла Міхаіла ў Бельску). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

У міжваенны пэрыяд Праневічы прыналежалі да гміны Вышкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 224 жыхароў (36 палякаў, 186 беларусаў ды 2 габрэяў)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Праневічы былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.