Лубін Рудолты
| Лубін Рудолты лац. Łubin Rudołty | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1567 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°46′06″ пн. ш. 23°00′34″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Лубін Рудолты на мапе Польшчы Лубін Рудолты | |
Лубін Рудолты (польск. Łubin Rudołty) — вёска ў Польшчы, каля ракі Бранкі. Уваходзяць ў склад гміны Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рудалт, пазьней Рудэльт (Rudolt, Rudelt) — імя германскага паходжаньня[2][3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя Лубіну Рудолтаў цесна зьвязаная з маёнткам роду Лубаў у Лубіне Касьцельным. Праўдападобна на месцы гэтай вёскі знаходзілася вёска Рудалтова, якую атрымалі ў сярэдзіне 15 ст. Лубы. Першая пісьмовая згадка пра Лубін Рудалтова датуецца аднак толькі 1576 г. З гэтага часу існавала як самастойная вёска[4]. У міжваенны пэрыяд Лубін Рудолты прыналежаў да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 175 жыхароў (167 каталікоў, 7 правасалаўных ды 1 габрэй, 172 жыхары былі запісаныя палякамі, а толькі 3 беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Лубін Рудолты быў далучаны да гміны Бельск-Падляскі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1905 год — 70 чалавек[6]
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Лубіне Касьцельным[7]) паводле этнічных ідэнтыфікацыяў — польская. Невялікая колькасьць жыхароў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвятых Пятра і Паўла ў Малешах).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023627?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 916.
- ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 40.
- ↑ Лубін Рудолты (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 22 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 22 красавіка 2015 г.
- ↑ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 63.
- ↑ Лубін Касьцельны - Парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны (пол.) Diecezja Drohiczyńska Праверана 22 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
