Даброміль (Бельскі павет)
| Даброміль | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1577 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°43′01″ пн. ш. 23°08′10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Даброміль на мапе Польшчы Даброміль | |
Дабро́міль (па-польску: Dobromil, па-падляску: Dobromil — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі. Адміністрацыйна прыналежыць солтыству ў Піліках.
Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці палякі каталіцкага веравызнаньня (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[2]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даброміль вядомы з 16 ст. як пасёлак рускіх баяраў пад назвай Рамашкі. Уваходзіў тады ў склад боцькаўскіх валоданьняў Сапегаў. У 17 ст. пад ціскам уладальнікаў Боцькаў баяры былі выгнаныя, а на месцы Рамашкаў пачаўся ствараць фальварак, а пасьля і вёска. Апошнімі ўладальнікамі невялікага маёнтку Дабраміль была сям’я Гарткевічаў [3]. У міжваенны пэрыяд Даброміль прыналежаў да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 81 жыхароў (72 католікі і 9 праваслаўных, палякамі былі запісаныя 74 жыхары, 7 беларусамі)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Даброміль быў далучаны да гміны Бельск-Падляскі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023314?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім. Афіцыйны сайт (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ↑ Даброміль (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
