Пасынкі (Бельскі павет)
| Пасынкі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°48′ пн. ш. 23°18′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Пасынкі на мапе Польшчы Пасынкі | |
Пасынкі (па-польску: Pasynki, па-падляску: Pásynki) — вёска ў Польшчы. Да 1934 году і ў 1952—1954 гадах цэнтар самастойнае гміны Пасынкі. У 1975—1998 вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Пасынкі згадваюцца ў Рэестры валочнае памеры для гораду Бельску ў 1561 годзе — у вёсцы існавала ўжо праваслаўная царква і мінімум адна карчма. Як каралеўская вёска, Пасынкі належалі фальварку з цэнтрам у суседніх Ужыках. Фальварак і Пасынкі значна пацярпелі ў час вайны са Швэцыяй і Масковіяй у 50-х гадах 17 ст. У 1826 парахам уніяцкага пасынкаўскага прыходу стаў а. Адам Кастыцэвіч (родам з-пад Ліды), які стаў благачынным бельскага дэканату. Запачаткаваў ён род пасынкаўскіх сьвятароў — да 1906 г. пасынкаўская парафія знаходзілася ў руках яго сям’і.
У 1848 годзе ў Пасынках заснаваная была першая школа (Сельское Училище, па-беларуску: сельская вучэльня). Амаль усе жыхары Пасынкаў былі эвакуяваныя царскім урадам у 1915 г. на ўсход, што давяло да руйнаваньня вёскі. У міжваенны пэрыяд польскія ўлады забаранілі адраджэньне праваслаўнае парафіі. Пасьля 1945 г. Пасынкі былі ўключаныя ў склад Польшчы.
Гістарычныя каштоўнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Нараджэньня сьв. Яна Хрысьціцеля (1891 г.)
- Капліца сьв. Ганны (1852 г.)
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яраслаў Кастыцэвіч (1896-1971) — беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзеяч.
Крынціы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Sosna Grzegorz, Fionik Doroteusz: Pasynki i okolice, Bielsk Podlaski — Ryboły — Białystok, 2001 (пол.)
- Сайт праваслаўнае парафіі ў Пасынках (пол.)
