Шасталы
| Шасталы | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1576 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°44′42″ пн. ш. 23°05′39″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Шасталы на мапе Польшчы Шасталы | |
Ша́сталы (па-польску: Szastały, па-падляску: Šástały[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 66.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхаіла Арханёла ў Бельску). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шасталы ўпершыню ўзгадваюцца як прадмесьце Бельска ў апісаньні валочнай памеры. Называліся тады Кошчына, а іх жыхары працавалі на 29 валоках зямлі і мелі статус мяшчанаў. У 1779 годзе было тут 41 хатаў мяшчанаў ды 6 хатаў мужыцкіх, а ў 1896 г. колькасьць хатаў дасягла 61. У міжваенны пэрыяд Шасталы прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 126 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Шасталы былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі. 13 чэрвеня 1999 г. побач зь мясцовымі могілкамі пачалася пабудова царквы ў гонар Іконы Божае Маці Спарыцелніцы Хлябоў. Пабудова была закончаная ў 2005 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023923?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Pudlaśki nazvy. Šastały svoja.org Праверана 21 красавіка 2015 г.
- ↑ Парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім. Афіцыйны сайт (пол.) Праверана 21 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 21 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
