Ступнікі
| Ступнікі | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°53′00″ пн. ш. 23°19′03″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Ступнікі на мапе Польшчы Ступнікі | |
Ступні́кі (па-польску: Stupniki, па-падляску: Stupníki) — невялікая вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі. Адміністрацыйна прыналежыць солтыству ў Кожыне.
Ля вёскі працякае рака Локніца.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары Ужыкаў ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў Кленіках). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У міжваенны пэрыяд Ступнікі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 80 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[3]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Ступнікі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023917?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 22 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 22 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
