Перайсьці да зьместу

Пілікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пілікі
польск. Piliki
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Piliki
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Бельск-Падляскі
Першыя згадкі 1576
Часавы пас
Каардынаты 52°44′05″ пн. ш. 23°09′13″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-100
Нумарны знак BBI
Пілікі на мапе Польшчы
Пілікі
Пілікі
Пілікі

Пі́лікі (па-польску: Piliki, па-падляску: Píliki[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхаіла Арханёла ў Бельску) ды палякі каталікі (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[3]).

Праўдападобна пачаткі Пілікаў можна датаваць XV ст., але першыя згадкі пра вёску паходзяць з 1576 году. Прыналежалі тады каралеўскаму фальварку ў Галавеску і разьмяшчаліся на 46 валоках зямлі. Былі моцна зьнішчаныя ў 17 ст., у 1790 годзе было тут толькі 17 хатаў[4]. У міжваенны пэрыяд Пілікі прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 332 жыхары (113 каталікоў ды 219 праваслаўных, палякамі было запісаных 165 жыхароў Пілікаў, беларусамі 166, пражываў тут таксама адзін расеец)[5]. 15 ліпеня 1943 годзе ў лесе побач зь вёскай (ва ўрочышчы Асушак) гітлераўцы расстралялі 49 жыхароў Бельска-Падляскага[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Пілікі былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.