Яцэвічы
| Яцэвічы | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Першыя згадкі | 1576 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°53′13″ пн. ш. 23°06′41″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-100 |
| Нумарны знак | BBI |
| Яцэвічы на мапе Польшчы Яцэвічы | |
Яцэ́вічы (па-польску: Jacewicze, па-падляску: Jacévičy[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Ля вёскі працякае рака Страбэлька.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Пятра і Паўла ў Райску). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Парафія Ўзьнясеньня Панскага ў Страблі[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яцэвічы былі заснаваныя як пасёлак млынарскага роду Яцэвічаў. Млыны, якімі яны валодалі падлягалі бельскаму стараству[4]. У міжваенны пэрыяд Яцэвічы прыналежалі да гміны Вышкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 45 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Яцэвічы былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023432?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Pudlaśki nazvy. Jacevičy svoja.org Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ↑ Страбля. Парафія Ўзьнясеньня Панскага (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ↑ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 53 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 30 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
