Дубяжын
| Дубяжын польск. Dubiażyn | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Бельскі |
| Гміна | Бельск-Падляскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°41′11,30″ пн. ш. 23°11′37,70″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-106 |
| Нумарны знак | BBI |
| Дубяжын на мапе Польшчы Дубяжын | |
Дубяжын (па-польску: Dubiażyn, па-падляску: Dubjážyn[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
У 1919—1934 гадах цэнтар самастойнае гміны Дубяжын. Ля вёскі працякае рака Белая.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Падбельля). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дубяжын быў заснаваны праўдападобна ў першай палове 17 ст. і ўваходзіў у склад боцькаўскіх валоданьняў Сапегаў. Яшчэ да паловы 17 ст. Ганна з Сапегаў Лесьнявольская выйшла за муж за Шчэнснага Жыгімонта Парыса (кашталяна люблінскага) і Дубяжын зь вялікай часткай воласьці перайшоў да гэтай мазавецкай сям’і. У 18 ст. Дубяжын часта мяняў уладальніка, але ніколі ня быў тут заснаваны фальварак. Насельніцтва вёскі было пераважна ўніяцкае. Пасьля 1861 году Дубяжын стаў цэнтарам самастойнае гміны. У канцы 19 ст. было тут 31 хатаў ды 332 жыхароў. У міжваенны пэрыяд (да 1934 г.) быў цэнтарам самастойнае гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва[4]. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 284 жыхароў (10 каталікоў і 274 праваслаўных, 9 жыхароў запісаных палякамі, а 273 беларусамі)[5]. Да Другай сусьветнай вайны Дубяжын быў вялікай вёскай з цаґляным заводам Альшэўскіх ды 5 крамамі[4]. У пасьляваенны час існаваў тут беларускі мускі хор Дубочкі, які распаўся ў 80-тыя гады. У 1991 годзе на яго аснове быў створаны Саюзам украінцаў Падляшша ўкраінскі калектыў Родина (Радзіма), які існуе па сёньняшні дзень[4]. Выконвае ён песьні на мясцовай падляскай і ўкраінскай мовах[6].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023337?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Pudlaśki nazvy. Dubjažyn svoja.org Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ↑ Парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім. Афіцыйны сайт (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
- 1 2 3 Дубяжын (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
- ↑ "Rodyna" - płyta CD (пол.) Fanfara. Studio nagrań oo. Bernardynów — Гуказапісы песьняў Радзімы. Праверана 9 красавіка 2015 г.
| |||||||||||||
